Літоўскія ўлады зафіксавалі рэкордны таваразварот зь Беларусьсю — 5,96 мільярда літаў — каля 2,5 мільярда даляраў.
Чаму ўлады, з аднаго боку заяўляючы курс на мадэрнізацыю, зь іншага — фактычна праводзяць нацыяналізацыю? Як на гэта могуць адрэагаваць патэнцыйныя інвэстары ў беларускую эканоміку?
Улады Беларусі зьбіраюцца нацыяналізаваць ААТ «Баранавічыдрэў». Пасьля візыту на прадпрыемства віцэ-прэм’ера Анатоля Калініна даручана цягам 20 дзён падрыхтаваць перадачу акцыяў асноўных акцыянэраў у кіраваньне дзяржавы.
Многія працаўнікі прадпрыемства, якое абслугоўвае нафтаправод «Дружба», з трывогай ўспрынялі заяву старшыні Дзяржкаммаёмасьці пра магчымасьць продажу нафтаправоду.
Былая дырэктарка кандытарскай фабрыкі «Спартак» Клаўдзія Лявоненка пазбаўленая пажыцьцёвай пэнсіі ў памеры 500 даляраў.
Кіраўніца Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што з улікам зьнешнепалітычнай сытуацыі вакол Беларусі ў бліжэйшыя год-два крэдыты МВФ нерэальныя.
Работнікі дзяржаўнага і прыватнага сэктараў Грэцыі правядуць у сераду 24-гадзінны страйк на знак пратэсту супраць урадавай праграмы эканоміі.
Беларусь зьяўляецца важным гандлёвым партнэрам для Польшчы, нашмат больш важным, чым нават Ірляндыя ці Латвія, і Польшча мае важны голас у пытаньні далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
У год беражлівасьці, якім з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі абвешчаны 2013-ты, уладная вэртыкаль у шэрагу рэгіёнаў вызначылася жаданьнем набыць для службовых патрэбаў дарагія імпартныя аўтамабілі.
У рамках Мытнага зьвязу Расея будзе дамагацца, каб у Беларусі канфіскат пускалі пад нож.
Прэс-служба Чарнобыльскай АЭС паведаміла, што 12 лютага ў 14 гадзін 3 хвіліны адбылося частковае разбурэньне сьценавых панэляў і часткі даху машыннай залі блёку № 4. Плошча разбурэньня склала каля 600 квадратных мэтраў.
Прадпрымальнікаў гарадзенскага рынку «Цэнтральны» чакае падвышэньне цаны арэнды на 77,4%. Калі прапанова адміністрацыі рынку будзе зацьверджаная, многім прадпрымальнікам давядзецца зачыніць свой бізнэс.
Ігар Чыкін, расейскі экспэрт, сябар пазаведамаснай экспэртнай рады па пытаньнях паветрана-касьмічнай абароны, лічыць, што ўвядзеньнем санкцый амэрыканцы вырашаюць свае ўнутраныя праблемы.
Шэраг прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» у 2011 годзе падпалі пад эканамічныя санкцыі ЗША. Сярод іх «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-Хімвалакно», «Нафтан», «Лідзкая лякафарба» і «Полацак-Шкловалакно».
Сёлетняя студзеньская інфляцыя найвышэйшая за апошнія тры гады. Як паведаміла міністэрства статыстыкі і аналізу, спажывецкія цэны ў студзені 2013 году павялічыліся на 3%.
Кітай абышоў ЗША і стаў найбуйнейшай гандлёвай дзяржавай сьвету па выніках 2012 году.
Румынскі ўрад абвясьціў аб правядзеньні расьсьледаваньня інфармацыі аб тым, што выяўленая ў Вялікабрытаніі і Францыі каніна, якую выдавалі за ялавічыну, паходзіла з Румыніі.
На саміце Эўразьвязу ў Бруселі прыняты бюджэт арганізацыі на бліжэйшыя сем гадоў. Лідэры краінаў ЭЗ дамовіліся пра скарачэньне бюджэту.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не дапусьціць прыватызацыі аб’ектаў спажыўкаапэрацыі.
Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў-чальцоў Эўразьвязу сустракаюцца 7-8 лютага ў Брусэлі, каб ухваліць свой супольны бюджэт на сем наступных гадоў, гэта значыць, на 2014-2020 гг.
Кошт угнаеньняў у Індыю патаньнеў на 63 даляры.
Сырыйскі міністар эканомікі спадзяецца, што Менск падтрымае ўступленьне Сырыі ў Мытны зьвяз, у які ўваходзяць Беларусь, Казахстан і Расея.
Нашумелы сумесны праект Ірану і Беларусі, які меў на мэце асваеньне іранскага нафтавага радовішча Джафэйр спынены канчаткова.
Пяць лічбаў з усясьветнай эканомікі, якія «нагэтулькі неверагодныя, што прымушаюць усумніцца ў іх рэальнасьці».
Кандытарская фабрыка «Спартак» можа страціць цэлую лінейку прадукцыі, якая прыносіць прадпрыемству прыбытак.
Адказ на гэтае пытаньне высьвятляла выданьне «Завтра твоей страны» .
Гомельскія ўлады запатрабававалі ад мясцовых мясакамбінатаў перайсьці ў лютым на кругласутачны рэжым працы. Тым часам Расея купляе мяса ў Аргентыне, бо таньней.
З харчовай перадачы для вязьня магілёўскай турмы Мікалая Статкевіча выключылі сьвежую гародніну і мёд, дазволілі сала і кашы.
На надзённыя пытаньні вакол будаўніцтва АЭС адказвае акадэмік Аляксандар Вайтовіч.
Каля 50 прыватных гандляроў Баранавіцкага каапэратыўнага рынку страцілі працу. З 1 лютага ім забаронена гандляваць мясам з прыватных падворкаў.
Першым умоўна «беларускім» легкавіком, адаптаваным пад мясцовыя рэаліі, стане сэдан кітайскай маркі «Джылі». Экспэрты галіны сумняюцца, што кітайскаму праекту наканавана доўгае жыцьцё.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка і Сяргей Кірыенка разьбілі пляшку шампанскага аб экскаватар, які выняў коўш зямлі з новага катлавану АЭС.
З 1 сакавіка ў Беларусі спыняецца прыём банкнот наміналам Br10 і Br20 па ўсіх відах плацяжоў.
У Беларусі з 1 лютага на 18% павялічваюцца тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва.
Ад 1 лютага ва Ўзбэкістане забаронены продаж наяўнай замежнай валюты грамадзянам гэтай краіны.
«А ад лоўкоставых кампаніяў да нас не паступала ніякіх заяваў. Яны сюды ня хочуць», — кажа намесьнік генэральнага дырэктара па маркетынгу «Белавія» Ігар Чаргінец.
Адмоўнае сальда замежнага гандлю за сьнежань склала мінус 656 мільёнаў даляраў. Як гэта можа ўплываць на стабільнасьць курсу рубля?
Многія акцыянаваныя беларускія прадпрыемствы выплочваюць сваім акцыянэрам настолькі мізэрныя дывідэнды, што людзі адмаўляюцца іх атрымліваць.
Амэрыканскі бізнэсовец беларускага паходжаньня Марат Новікаў расказаў «Свабодзе», чаму ў апошні момант перадумаў ляцець у Менск і адказаў Лукашэнку на антысэміцкія выказваньні.
Узбэцкі Цэнтральны банк абвясьціў, што абменьваць мясцовыя грошы — узбэцкія сумы — на замежную валюту можна будзе толькі шляхам пераводу сродкаў з пэрсанальных банкаўскіх картак на міжнародныя плацёжныя карткі.
«Беларуская калійная кампанія» пакуль не падпісала кантракт на пастаўку ўгнаеньняў у Індыю. Перамовы яшчэ не завершаныя. Аднак сёньня ў БКК заявілі пра гатоўнасьць з 1 красавіка пастаўляць хлёрысты калій для бразыльскіх спажыўцоў па 465 даляраў за тону.
Кіраўнік беларускага ўрада Міхаіл Мясьніковіч заявіў: Беларусь будзе разам з Расеяй ствараць супольныя транснацыянальныя карпарацыі.
Дзяржаўны камітэт маёмасьці прапануе прадаць пакеты акцыяў «Беларуськалія» і «Нафтану».
Старшыня Савету Міністраў Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заявіў: Беларусь будзе разам з Расеяй ствараць супольныя транснацыянальныя карпарацыі.
Ад 1 лютага спыняе працу адзін з найстарэйшых рынкаў гораду — Чэрвеньскі. На гэтым месцы мае паўстаць гандлёва-забаўляльны комплекс.
Беларусы купілі тавараў больш чым на 250 мільёнаў даляраў (800 млн злотых) у 2012 годзе і вывезьлі іх праз памежныя пераходы Падляскага ваяводзтва.
Украіна можа супрацоўнічаць з мытным зьвязам Беларусі, Казахстану і Расеі ў якасьці асацыяванага чальца альбо па асобных праграмных дакумэнтах, заявіў міністар замежных справаў Украіны Леанід Кажара.
Расейская манаполія «Газпрам» патрабуе, каб Кіеў спласіціў 7 мільярдаў даляраў на тое, што выкарыстаў газу меней, чым абяцаў.
Гэта прадугледжана пастановай Савету міністраў № 52 ад 23 студзеня. Паводле прэсавай службы ўраду, усталёўваецца трохступеньчатая сыстэма тарыфаў у залежнасьці ад аб’ёмаў спажываньня электраэнэргіі і газу.
Прэсавы сакратар дзяржаўнай нафтавай і газавай кампаніі Ўкраіны «Нафтагаз», паведаміў журналістам у панядзелак, што «Газпром» Расеі запатрабаваў, каб Кіеў заплаціў штраф 7 мільярдаў даляраў за тое, што выкарыстаў менш газу, чым абяцаў.
Загрузіць яшчэ