Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З крыштальнага сасуда пастаянна нешта выліваюць»


«Беларуская калійная кампанія» пакуль не падпісала кантракт на пастаўку ўгнаеньняў у Індыю. Перамовы яшчэ не завершаныя. Аднак сёньня ў БКК заявілі пра гатоўнасьць з 1 красавіка пастаўляць хлёрысты калій для бразыльскіх спажыўцоў па 465 даляраў за тону.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту «Свабоды» прэсавы сакратар «Беларускай калійнай кампаніі» Філіп Грыцкоў.

Раней паведамлялася, што дамова зь Індыяй можа быць падпісаная ў студзені-лютым. Традыцыйна на індыйскім рынку цэны вышэйшыя за кітайскія, але ніжэйшыя за спотавыя.

БКК ужо заключыла дамову з Кітаем на пастаўкі ўгнаеньняў у першым паўгодзьдзі па 400 даляраў за тону. Кантракты з Кітаем традыцыйна вызначаюць цэнавае дно, адзначаюць у БКК.

Ранейшыя кантракты з Кітаем ішлі па 470 даляраў, а зь Індыяй — па 490 даляраў.

З 1 красавіка БКК будзе пастаўляць хлёрысты калій для бразыльскіх спажыўцоў па 465 даляраў за тону. Гэта прыкладна на 15 даляраў больш за цяперашнія цэны. У БКК спадзяюцца, што з траўня цана для бразыльцаў будзе расьці.

«У адрозьненьне ад Індыі і Кітаю, дзе падпісваецца адзін доўгатэрміновы кантракт на вялікія пастаўкі, у Бразыліі ў нас спотавыя рынкі. То бок абвяшчаецца цана ў цэлым без падпісаньня дамовы. А далей пакупнікі прымаюць альбо не прымаюць гэтую цану», — сказаў карэспандэнту «Свабоды» прэсавы сакратар «Беларускай калійнай кампаніі» Філіп Грыцкоў.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначае, што цяпер назіраецца падзеньне попыту на прадукты харчаваньня і зьмяншэньне дзелавой і спажывецкай актыўнасьці:

Леанід Заіка
Леанід Заіка
«Калійныя ўгнаеньні патрэбныя там, дзе расьце насельніцтва: Кітаю, Індыі, Бразыліі. У нас былі цэны і па тысячы даляраў за тону. Самі яе разагрэлі, самі дайшлі да таго, што цэны сталі непад’ёмныя. Цяпер яны апускаюцца паміж 400 і 500 далярамі. Гэта дадзенасьць рынку. Калі б мы прынялі амэрыканскі падыход, мы наагул бы замарозілі ўсе гэтыя радовішчы, абмежаваліся б унутраным рынкам і яшчэ 20% для экспарту. І захавалі б Беларусь як „крыштальны сасуд“. Чаму яго не захоўваюць, а бяруць і з „сасуда“ пастаянна нешта выліваюць?»

Экспэрты адзначаюць, што падзеньне цэнаў на калійныя ўгнаеньні на ўсясьветным рынку будзе мець нэгатыўныя наступствы для беларускай эканомікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG