Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея патрабуе ад Украіны 7 мільярдаў даляраў


Кіраўнік «Газпраму» Аляксей Мілер
Кіраўнік «Газпраму» Аляксей Мілер

Расейская манаполія «Газпрам» патрабуе, каб Кіеў спласіціў 7 мільярдаў даляраў на тое, што выкарыстаў газу меней, чым абяцаў.

«Газпрам» кажа, што Ўкраіна не купляе газ у такім аб’ёме, як гэта прадугледжана пагадненьнем паміж дзьвюма краінамі.

10-гадовы кантракт пра пастаўкі прыроднага газу быў падпісаны ў 2009 годзе тагачасным прэм’ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнкай і яе калегам Уладзімірам Пуціным.

Паводле дамовы, Кіеў пагадзіўся купляць 33,3 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу на год.

У 2012 годзе Ўкраіна купіла толькі 25 млрд кубамэтра.

Цімашэнка ў цяперашні час пакараная турмой на сем гадоў. Суд прызнаў яе вінаватай ва злоўжываньні службовым становішчам, калі падпісваліся газавыя кантракты з Расеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG