Паводле прагнозу ўраду, за ўвесь год інфляцыя павінна не перавысіць 12%. Аднак калі цэны на працягу году будуць расьці такім тэмпам, як у студзені, то за год яна складзе 42%.
Летась яна склала 21.8% пры пляне ў 19-22%, у 2011 крызісным годзе — 108.7%.
У студзені 2011 цэны павялічыліся на 1.4%, у леташнім студзені — на 1.9%.
Падвышэньне цэнаў у студзені 2013 году разьмеркавалася наступным чынам:

Тавары і паслугі |
Рост цэнаў, у % |
| Усе спажывецкія тавары і паслугі | 3 |
| Харчовыя тавары | 3.1 |
| У тым ліку: | |
| Гародніна | 14.3 |
| Бульба | 8.6 |
| Садавіна | 7.7 |
| Макаронныя вырабы | 2.6 |
| Алькагольныя напоі | 5.9 |
| Тытунёвыя вырабы | 28.6 |
| Нехарчовыя тавары | 1.1 |
| У тым ліку: | |
| Бэнзін | 5.2 |
| Мэдыкамэнты | 2.6 |
| Мэбля | 1.1 |
| Платныя паслугі | 6.1 |
| У тым ліку: | |
| Паслугі пасажырскага транспарту | 23 |
| Сувязь | 22.2 |
| Мэдычныя паслугі | 12.5 |