Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя — +20%, падаткі прадпрымальнікам — +55%


11 сьнежня працоўная група гомельскіх прадпрымальнікаў на сумесным паседжаньні з прадстаўнікамі Гомельскага аблвыканкаму прагаласавала супраць падвышэньня адзінага падатку ў наступным годзе для дробных бізнэсоўцаў на 41-55 адсоткаў.

«З 16 чальцоў групы супраць выказаліся 9 чалавек. Не галасавалі прадстаўнікі аблвыканкаму, падатковай інспэкцыі ды іншыя службоўцы, які ўваходзяць у працоўную групу», — паведаміў прадпрымальнік з Рэчыцы Алег Шабетнік.

Аднак намесьнік старшыні аблвыканкаму Баляслаў Пірштук заявіў на гэта: пытаньне падвышэньня падаткаў усё адно будзе вынесена на чарговую сэсію Гомельскага абласнога савету дэпутатаў, якая мае адбыцца 20 сьнежня.

Чыноўнік спаслаўся на нейкія замеры, паводле якіх прадпрымальнікі нібыта маюць большыя прыбыткі, чым паказваюць у справаздачах.

Прадстаўнікі дробнага бізнэсу — Анатоль Зьмітровіч, Ірына Савацеева, Жанна Рогава, Людміла Шандарчук — цікавіліся ў чыноўнікаў аблвыканкаму: урад і Нацбанк банк даводяць насельніцтву, што ўзровень інфляцыі сёлета склаў толькі 20 адсоткаў. Адкуль тады бяруцца такія лічбы падвышэньня падаткаў?

Прадпрымальнікі сьцьвярджаюць, што іхнія аргумэнты ў аблвыканкаме чуць ня хочуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG