Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індэксе эканамічнай свабоды — 2013 Беларусь сярод апошніх


«Глябальны рух да эканамічнай свабоды прыпыніўся, — лічаць аўтары штогадовага Індэксу эканамічнай свабоды, які ўжо 19-ты год запар складаюць The Heritage Foundation і The Wall Street Journal.

Аднак агульная тэндэнцыя за апошні год заставалася пазытыўная: сярод 177 краінаў, улічаных у сёлетнім індэксе, у 91 краіне паказьнікі палепшыліся, у 78 пагоршыліся. Першымі ў рэйтынгу вось ужо 19 гадоў застаюцца Ганконг і Сінгапур. Далейшыя месцы займаюць Аўстралія, Новая Зэляндыя і Швэйцарыя.

Беларусь заняла ў індэксе 154-е месца — паміж Сан-Тамэ і Прынсіпі і Лесота.

Найбольш палепшылася сытуацыя ў Грузіі — яна займае ў сьпісе 21-е месца. Самая высокая пазыцыя з усіх постсавецкіх краінаў — у Эстоніі (13).

Індэкс ацэньвае краіны па чатырох шырокіх аспэктах эканамічнай свабоды: вяршэнства закону, эфэктыўнасьць рэгуляваньня, абмежаваны ўрадавы ўплыў і адкрытасьць рынкаў.


Індэкс эканамічнай свабоды — 2013: Беларусь і яе суседзі

Месца ў рэйтынгу 177 краінаў паводле катэгорыяў (чым вышэйшае месца — тым ніжэйшы ўзровень эканамічнай свабоды ў краіне, у дужках — месца ў папярэднім рэйтынгу)

«Збольшага свабодныя» (mostly free)

Літва — 22 (24)

«Памяркоўна свабодныя» (moderately free)

Латвія — 55 (56)
Польшча — 57 (68)

«Збольшага несвабодныя» (mostly unfree)

Расея — 139 (143)

Эканамічная свабода «здушаная» (repressed)

Беларусь — 154 (155)
Украіна — 161 (164)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG