Нямеччына, Францыя, Італія і Гішпанія прапануюць краінам ЭЗ скінуцца па 1% ад ВУП – на антыкрызіснае ўліваньне ў эканоміку.
Менск і Масква падзеляць пароўну акцыі сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства «Росбелаўта», стваранага для зьліцьця Менскага аўтамабільнага заводу і расейскага КАМАЗу.
Бліжэйшым часам у Беларусі можна чакаць некалькі гучных справаў, зьвязаных з продажам калійных угнаеньняў за межы краіны.
Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Ўладзімер Сямашка сёньня ў размове з журналістамі патлумачыў, чаму кампанія «Саюзкалій», якая прадстаўляе супольныя інтарэсы расейскага «Ўралкалія» і «Беларуськалія», хоча афіцыйна быць зарэгістраванай у Швайцарыі.
Цяпер яны праходзяць выпрабаваньне, каб атрымаць адпаведную сэртыфікацыю. Гэта зойме прыкладна 3 месяцы.
Шэрагу беларускіх прадпрыемстваў патрэбная тэрміновая мадэрнізацыя.
Стварэньне адзінай эўразійскай валюты нявыгадна ні Расеі, ні іншым краінам ЭўрАзЭС, заявіў былы міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын.
Кіраўнік Беларусі 21 чэрвеня прымаў з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча.
У чацьвер Сойм Літвы прагаласаваў за зьмены ў Законе аб атамнай электрастанцыі, неабходныя для рэалізацыі плянаў будаўніцтва Вісагінской АЭС, і за канцэсiйную дамову з стратэгічным інвэстарам Hitachi.
Сёлета Беларусь мусіць выплаціць 1,6 мільярда даляраў ЗША на абслугоўваньне зьнешняй пазыкі.
Пры гэта сёньня заявіў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Пастановаю Нацбанку ад 20 чэрвеня стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі зьніжаная на два працэнты — з 34% да 32% гадавых. Сёлета гэта ўжо пятае па ліку зьніжэньне.
18 расейскіх самалётаў-зьнішчальнікаў Су-30К праходзілі рамонт у Беларусі. У траўні віетнамская вайсковая дэлегацыя наведала 558-ы авіярамонтны завод ў Барановічах, каб вывучыць прапанову.
Для грамадзян зьменшацца крэдытныя выплаты і працэнтныя стаўкі па грашовых укладах.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным развіцьці рэгіёнаў у студзені — красавіку 2012 года. На першым месцы па заробках па-ранейшаму Салігорскі раён: сярэдняя заработная плата ў гэтым рэгіёне склала 5 мільёнаў 389 тысяч рублёў.
Цягам двух тыдняў у Беларусі будзе працаваць місія Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ).
У Беларусі памер акцызаў ўніфікуюць з велічынямі ў краінах-удзельніцах Мытнага саюза.
У трох рэгіёнах Італіі ўведзены ў абарот альтэрнатыўныя ці, як іх яшчэ называюць, кампэнсацыйныя валюты. Жыхары рымскага квартала Монтэсакра нароўні з эўра выкарыстоўваюць валюту пад назвай «шэк», жыхары Нэапалю выкарыстоўваюць «напа», на востраве Сардынія зьявіўся «сардэкс».
У Беларусі харчовыя тавары ў траўні 2012 году ў параўнаньні з красавіком падаражэлі на 2,6%, са сьнежнем 2011 году — на 9,7%.
На датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Грэцыі перамагла кансэрватыўная партыя «Новая дэмакратыя», якая заяўляла аб сваёй прыхільнасьці пагадненьням з Эўразьвязам.
Пакупка долі ў беларускім канцэрне па вытворчасьці калійных угнаеньняў «Беларуськалій» — адна з прыярытэтных задач замежнай эканамічнай палітыкі індыйскага ўраду.
17 чэрвеня грамадзяне Грэцыі вызначаць ня толькі пэрсанальнае прадстаўніцтва сваіх абраньнікаў у парлямэнце, але і закладуць курс на будучыню дзяржавы ў эўразоне і ўвогуле на сяброўства ў Эўразьвязе. Экспэрты папярэджваюць: краіна апынецца бяз грошай, калі пасьля пазачарговых парлямэнцкіх выбараў перастане атрымліваць міжнародную дапамогу.
З 1 жніўня падаражэюць тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і карыстаньне ліфтамі. Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў здольнасьці беларускай эканомікі забясьпечыць у 2012 годзе сярэдні заробак, эквівалентны 500 далярам ЗША.
Адпаведнае рашэньне прыняло праўленьне Нацыянальнага банка.
Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас прэсавай канфэрэнцыі з удзелам кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстану заявіў, што Беларусь і Казахстан захаваюць дзейную ў гэтых краінах тарыфную палітыку адносна імпартных аўтамабіляў.
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч папрасіў свайго расейскага калегу Дзьмітрыя Мядзьведзева падтрымаць беларускі варыянт стварэньня холдынгу МАЗ — КамАЗ. Беларускі бок даўно настойвае на тым, каб акцыі ў патэнцыйным холдынгу разьмяркоўваліся 50% на 50%.
У нядзелю, 17 чэрвеня, грэкі пойдуць на выбары, якія могуць вызначыць, ці застанецца пацярпелая ад крызісу краіна ў эўразоне. Што адбудзецца, калі Атэны вымушаныя будуць пакінуць зону адзінай валюты?
У Беларусь паступіў трэці транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў даляраў.
На будаўнічай пляцоўцы мэблевай фабрыкі, якую ўзводзяць на пляцоўцы № 4 Свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», здарыўся абвал сьцяны. Пра гэта паведамілі працаўнікі арганізацыі, якая ўдзельнічае ў будаўніцтве прадпрыемства. На фабрыцы зьбіраюцца вырабляць карпусную мэблю для дома й адпачынку з калекцыі IKEA.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым генэральным дырэктарам аб’яднаньня «Граніт» Эдуарда Гаўрылковіча. Ад пачатку канфлікту на «Граніце» Гаўрылковіч быў выканаўцам абавязкаў дырэктара.
Утылізацыйны збор на імпартаваныя аўтамабілі, якім расейскія ўлады плянуюць кампэнсаваць зьніжэньне мыта пасьля ўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, падштурхне рост цэнаў на іншамаркі.
Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч, які курыруе ва ўрадзе пытаньні ТЭК, даручыў профільным ведамствам прааналізаваць сытуацыю з экспартам нафтапрадуктаў зь Беларусі ў трэція краіны.
Старшыня ўраду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заклікаў сваіх калегаў па Мытным зьвязе, прэм’ер-міністраў Беларусі і Казахстану Міхаіла Мясьніковіча і Карыма Масімава, да прапрацоўкі пытаньня наконт увядзеньня адзінай валюты.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў выказваньні амбасадара Расеі Аляександра Сурыкава. Заявы Лукашэнкі прагучалі на сустрэсы з прэзыдэнтам Башкартастану Рустэмам Хамітавым.
Сёлета на чвэрць павялічылася колькасьць людзей, якія падалі падатковыя дэклярацыі. Інспэкцыі налічылі ўдвая больш падаткаў, чым летась.
У Беларусі чакаюць паступленьня чарговага транша крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у 440 мільёнаў даляраў у бліжэйшы час.
Згодна з праектам генэральнага кантракту ўвод першага энергаблёку плянуецца на 2018 год, другога — на 2020-ты.
Інвэстыцыйны кантракт з кампаніяй «Ітэра» па забудове дзелавога цэнтру «Менск-Сіці» будзе скасаваны. Менгарвыканкам ужо шукае новых інвэстараў, аднак да гэтага часу назвы магчымых наступнікаў «Ітэры» не агучваліся.
Нацбанк разглядае пытаньне пра больш жорсткі падыход да спажывецкага крэдытаваньня. Пра гэта заявіла старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова падчас прамой тэлефоннай лініі ў «Народнай газеце».
Краіны разьвіцьця павінны падрыхтавацца да працяглага пэрыяду нестабільнасьці ў сусьветнай эканоміцы і да надыходу горшых часоў.
За першы квартал гэтага году таваразварот Беларусі і Польшчы ўпаў у параўнаньні з адпаведным леташнім пэрыядам на 7%.
Індэксы на важнейшых біржах сьвету сёньня пайшлі ўгору пасьля паведамленьня, што Эўразьвяз адкрые для гішпанскіх банкаў крэдытную лінію ў аб’ёме да 100 мільярдаў эўра.
Паводле справаздачы Сусьветнага залатога савету, Эстоніі няма ў сьпісе краінаў, якія маюць самыя вялікія запасы золата.
Ці любяць беларусы сушы і наколькі бясьпечная гэтая нязвыклая ежа з сырой рыбы ў Беларусі?
Бальшыня палякаў хоча, каб урад абмежаваў куплю фірмаў, асабліва энэргетычных і паліўных, замежнымі інвэстарамі. А калі прадаваць — дык інвэстарам з Захаду, інфармуе польскае выданьне Puls biznesu.
У Беларусі ў траўні спажывецкія цэны на тавары і паслугі вырасьлі на 1,6%.
Міністры фінансаў эўразоны завяршылі тэлефонную канфэрэнцыю ў пытаньні аб выдзяленьні фінансавай дапамогі банкаўскай сыстэме Гішпаніі.
Аб’ём транспартыроўкі газу «Газпромам» у рэжыме транзыту па тэрыторыі Беларусі ў 2013 годзе можа скласьці да 60 млрд. кубамэтраў.
Улады Беларусі абавязаліся ў 2012 годзе прадаць дзяржаўнай уласнасьці на 2,5 млрд. даляраў.
Загрузіць яшчэ