Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: У 2012 годзе сярэдні заробак у Беларусі перасягне 500 даляраў


Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў здольнасьці беларускай эканомікі забясьпечыць у 2012 годзе сярэдні заробак, эквівалентны 500 далярам ЗША.

Падчас сустрэчы з кіраўніком Нацыянальнага банку Надзеяй Ермаковай, ён заяівў: «Размовы пра тое, што мы не дасягнем ў гэтым годзе сярэдняга заробку ў эквіваленце 500 даляраў пустыя. Да прыкладу, у Менску сярэдні заробак набліжаецца да 500 даляраў і будзе больш».

Кіраўнік краіны таксама падкрэсьліў: «Прыватнікі павінны паставіць для сябе задачу дасягнуць сёлета сярэдняга заробку не ў 500, а ў 700 даляраў. А на дзяржаўных прадпрыемствах гэтая лічба павінна перасягнуць мяжу ў 500 даляраў. Гэта жалезна павінна быць выканана», паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG