Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газппром» павялічыць транзыт праз Беларусь


Аб’ём транспартыроўкі газу «Газпромам» у рэжыме транзыту па тэрыторыі Беларусі ў 2013 годзе можа скласьці да 60 млрд. кубамэтраў.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да гадавога сходу акцыянэраў ААТ «Газпром».

Такім чынам, плянуемы аб’ём транспартыроўкі газу праз Беларусь на будучы год на 25% больш, чым аб’ём меркаванага транзыту ў 2012 годзе, паведамляе БелаПАН.

Гендырэктар «Белтрансгаза» Уладзімер Маёраў ў сакавіку 2012 года ў інтэрвію карпаратыўнаму часопісу «Газпром» паведаміў, што транзыт газу праз тэрыторыю Беларусі ў 2012 годзе плянуецца на ўзроўні 48 млрд. кубамэтраў (на 4 млрд. кубамэтраў больш, чым у 2011 годзе).

«У прынцыпе транзытныя магутнасьці газаправоду Ямал — Эўропа складаюць 33 млрд. кубамэтраў, а газатранспартнай сыстэмы ААТ „Белтрансгаз “- каля 30 млрд. кубамэтраў. Аднак сыстэма „Белтрансгаза“ выкарыстоўваецца толькі на 50%, што абумоўлена нізкім попытам на газ у краінах — спажыўцах расейскага прыроднага газу. На ўнутраны рынак у 2012 годзе мы плянуем паставіць 21,5 млрд. кубамэтраў газу. Беларуская эканоміка паступова аднаўляецца, і ёй трэба больш газу. Акрамя таго, росту паставак газу будзе садзейнічаць і значнае зьніжэньне яго закупачнай цаны (з 306 да 166 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў) », - адзначаў Маёраў.

Па магістральных трубаправодах, якія праходзяць па тэрыторыі Беларусі, ажыцьцяўляюцца транзытныя пастаўкі расейскага прыроднага газу ў Калінінградзкую вобласьць Расеі, Літву, Украіну, Польшчу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG