Пасьля амаль гадавога перапынку ў Гомелі зноў зьявіліся валютчыкі.
Пра гэта паведаміў першы намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка, камэнтуючы інфармацыю, якая зьявілася ў некаторых СМІ, аб прыпыненьні паставак вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь.
На Беларускім мэталюргічным заводзе мяркуюць, што Беларусь неабгрунтавана ўключаная ў пералік краін, адносна якіх Міністэрства гандлю ЗША плянуе пачаць антыдэмпінгавае расьсьледаваньне па пастаўках арматурнай сталі.
Апэратар перадачы дадзеных «Yota» з 11 чэрвеня спыняе прадастаўляць паслугі шырокапалоснага інтэрнэт-доступу на базе тэхналёгіі LTE (4G) у Менску і Горадні.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў зьбіраецца абмеркаваць з кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Казахстану напрамкі эканамічнага супрацоўніцтва пасьля далучэньня Расейскай Фэдэрацыі да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
Ужо на наступным тыдні Беларусь можа атрымаць трэці транш стабілізацыйнага крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў даляраў.
Уладзімер Пуцін у панядзелак заявіў, што Эўразьвяз мусіць прыняць Беларусь і Казахстан ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Якія пагрозы для Беларусі нясе сяброўства у гэтай структуры? Якія пэрспэктывы ўступленьня краіны ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю?
Сёньня падчас саміту ЭЗ-Расея, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу, прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заклікаў Эўразьвяз паспрыяць прыняцьцю ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) Беларусі і Казахстану.
Як паведаміла --> http://naviny.by/rubrics/economic/2012/06/04/ic_articles_113_178052/ інтэрнэт-выданьне «Беларускія навіны», офіс Беларускай калійнай кампаніі (трэйдар «Беларуськалія» і расейскага «Ўралкалія») плянуецца перавесьці пад іншую юрысдыкцыю — у Швэйцарыю.
Шэраг буйных беларускіх банкаў канстатаваў адток тэрміновых рублёвых дэпазытаў насельніцтва ў апошні тыдзень траўня.
Ад 1 чэрвеня ў Беларусі даражэюць жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.
Пасьля некалькіх дзён заўважнага росту курсу даляра сёньня рубель адваяваў неістотную частку страчаных пазыцыяў.
1 чэрвеня рабочыя заводу буйнапанэльнага домабудаўніцтва адмаўляліся пачынаць працу, бо ім ня выплацілі заробак за красавік.
У Беларусі 1 чэрвеня даражэюць жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.
Пасьля перамоваў з высокім маскоўскім госьцем Аляксандар Лукашэнка загадаў адкаркаваць шампанскае. І варта сказаць, што меў на гэта сур’ёзныя падставы.
У Ірляндыі сёньня адбываецца рэфэрэндум па пытаньні аб падтрымцы дамовы, якая тычыцца ўзмацненьня бюджэтнай дысцыпліны ў краінах ЭЗ.
31 траўня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі ў другім і апошнім чытаньні новы Жыльлёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Экспэрты Міністэрства эканомікі Беларусі адказалі на запыт Радыё Свабода наконт магчымага ўплыву высокіх паказьнікаў эканамічнага росту і заработнай платы на новы віток раскручваньня інфляцыі і дэвальвацыі, на стварэньне пагрозы сярэднетэрміновай устойлівасьці бюджэту і зьнешняга доўгу.
Беларускі рубель працягвае здаваць пазыцыі адносна асноўных валют, адкаціўшыся да паказьнікаў канца 2011 году.
Па выніках студзеня-красавіка Беларусь з 6,8% заняла першае месца сярод краін былога СССР у росьце спажывецкіх цэн.
Адзін з самых пасьпяховых беларускіх бізнэсоўцаў Уладзімір Пефціеў прадаў кампанію «Белтэхэкспарт», якая займаецца экспартам узбраеньняў і вайсковай тэхнікі, расейскаму бізнэсоўцу Гурыновічу.
30 траўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель зьнізіўся адносна даляра адразу на 110 рублёў — да 8350 рублёў.
Якія тэндэнцыі спрыяюць аслабленьню беларускай валюты, як да гэтага ставіцца дзяржава? Якім можа быць курс беларускага рубля на канец гэтага году?
З 1 чэрвеня гэтага году беларусы будуць болей плаціць за жыльлёва-камунальныя паслугі.
Ці паўплывае новы канфлікт паміж расейскімі і беларускімі малочнікамі на міждзяржаўныя дачыненьні? Ці не распачнецца зноў «малочная» вайна?
Жыхары 5 краін эўразоны, уключна з Грэцыяй, ня лічаць адзіную валюту станоўчым фактарам для эканомік сваіх краін, але, тым ня менш, не гатовыя вярнуцца да ранейшых нацыянальных валют. Пра гэтыя вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку-красавіку міжнародным сацыялягічным агенцтвам Pew.
Некаторыя працоўныя будаўнічых спэцыяльнасьцяў звальняюцца з будоўлі Астравецкай АЭС.
Беларускія ўлады прызналі адсутнасьць прагрэсу ў перамовах з Антыкрызісным фондам ЭўрАзЭС адносна выдзяленьня трэцяй часткі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 440 мільёнаў даляраў.
Беларусь гатовая пастаўляць у Віетнам малочную і мясную прадукцыю, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы з працяглымі тэрмінамі захоўваньня. Пра гэта паведамляе Белта ў сувязі з падпісаньнем мінсельгасамі дзьвюх краін мэмарандуму аб паразуменьні па пытаньнях супрацоўніцтва ў галіне вэтэрынарыі.
Міністэрства фінансаў Беларусі прызнала адсутнасьць прагрэсу ў справе ўзычэньня чарговага траншу крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
Белдзяржунівэрсытэт, Унівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт паднялі кошт навучаньня задняй датай на 5%.
Адмоўнае сальда зьнешніх плацяжоў Беларусі ў красавіку склала 44,9 мільёна даляраў. Гэтая лічба зафіксаваная ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку. Такім чынам, ужо другі месяц запар Беларусь купляе за мяжой болей, чым туды прадае. У сакавіку дэфіцыт быў яшчэ большы — 62,6 мільёна.
Усясьветныя вытворцы падлічваюць страты ад мінулагодняй дэвальвацыі ў Беларусі. Так, паводле афіцыйных зьвестак ад кіраўніцтва групы кампаній Bosch, у выніку макраэканамічных складанасьцяў, зь якімі краіна сутыкнулася летась, абарот канцэрну на беларускім рынку зьнізіўся на 14%.
Разам з тым часам гандляры выдаюць заморскія ягады й памідоры за беларускія — тады іх больш ахвотна купляюць.
За кароткі час рубель заўважна здаў пазыцыі ў адносінах да замежных валют. Ці трэба рыхтавацца да далейшага абясцэньваньня нацыянальнай валюты?
Ад 1 чэрвеня будуць павялічаныя розьнічныя цэны на некаторыя маркі цыгарэтаў. Падаражэньне складзе ад 1,5 да 50 %.
Лідэры Эўрапейскага зьвязу хочуць, каб Грэцыя засталася ў эўразоне, але пры ўмове, што яна будзе выконваць узятыя на сябе абавязаньні па скарачэньні бюджэту.
Нацыянальны банк Беларусі правядзе пазаплянавую праверку «Кредэксбанку», які падазраецца Мінфінам ЗША ў адмываньні грошай на міжнародным узроўні.
Белтэлекам павялічвае на 20% цану званкоў у гэтыя краіны.
Наступствы адмовы Грэцыі ад выкананьня сваіх абавязкаў будуць кіраванымі для эўразоны, лічаць экспэрты цэнтральнага банку Нямеччыны.
Зь лета 2013 году Расея хоча ўвесьці спэцыяльнае ўтылізацыйнае мыта на імпартныя аўтамабілі, якія ўвозяцца на яе тэрыторыю. Спэцыялісты ўпэўненыя — гэта зробіць кошты замежных аўто яшчэ вышэйшымі.
Лідэры 27 краінаў Эўрапейскага Зьвязу сёньня сустракаюцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць захады процідзеяньня пазыковаму крызісу і стварэньне новых працоўных месцаў.
Кіраўніцтва беларускага камэрцыйнага банку «Крэдэксбанк» працягвае адмаўляць падазрэньні ў адмываньні грошай, якія ўзьніклі ў Мінфіну ЗША і прывялі да зьмяшчэньня банку ў сьпіс нядобранадзейных.
Казначэйства ЗША падазрае два беларускія банкі ў адмываньні грошай. Як камэнтуюць гэта ў Менску?
Інфляцыя за першыя два тыдня траўня — 0,9%.
Амэрыканскі эканаміст Пол Кругман, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2008 году, лічыць, што краіны Эўразьвязу павінны зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць агульную эўрапейскую валюту, існаваньне якой апынулася пад пагрозай з увагі на фінансавы крызіс у Грэцыі і ў некаторых іншых краінах эўразоны.
Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац заявіў падчас прамой лініі ў газэце «Рэспубліка», што бліжэйшым часам камунальныя паслугі падаражэюць больш чым удвая.
Будаўніцтва жыльля сёлета можа скараціцца ў паўтара-два разы ў параўнаньні з 2010 годам.
Праблемныя крэдыты на 1 траўня 2012 году склалі 1,33 трыльёна беларускіх рублёў. За студзень-красавік яны павялічыліся на 41,1%.
Першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка заявіў агенцтву РІА Навіны, што эканамічная выгада Беларусі ад ільготных паставак расійскага газу складзе 2,6-2,7 мільярда даляраў за год, піша БелаПАН.
Загрузіць яшчэ