Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуналка падаражэе ў 2 разы

абноўлена

Міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац заявіў падчас прамой лініі ў газэце «Рэспубліка», што бліжэйшым часам камунальныя паслугі падаражэюць больш чым удвая.

Паводле ягоных словаў, летась насельніцтва плаціла толькі 16,6% ад рэальнага кошту паслугаў ЖКГ. Аднак у гэтым годзе прадугледжаны ўжо 35-працэнтны ўзровень кампэнсацыі насельніцтвам выдаткаў на ЖКГ.

«Ёсьць праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі, якой прадугледжана давядзеньне гэтага паказьніка да 60%, па асобных паслугах — да 100% (гэта значыць, што цяпло яшчэ будзе датавацца, а вываз сьмецьця, вада, каналізацыя выйдуць на 100-працэнтны ўзровень кампэнсацыі затрат)», — распавёў на прамой лініі ў газэце «Рэспублiка» Андрэй Шорац.

Эканаміст Леанід Заіка: «Міністэрства ЖКГ дагуляецца...»

​Эканаміст Леанід Заіка кажа, што, з аднаго боку, народ можа праглынуць і гэта, бо, маўляў, насельніцтва нават не заўважыла, што ў мінулым годзе тарыфы на вываз бытавых адкідаў вырасьлі ў 3 разы. А з другога боку, кажа спадар Заіка:

«Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі дагуляецца, калі прафсаюзы і пэнсіянэры возьмуць калькулятары і пойдуць правяраць, якія насамрэч тарыфы і выдаткі, і наколькі апраўданыя ці неапраўданыя прыбыткі гэтага міністэрства. Ну а мы павінны „радавацца“, паколькі адразу ж пасьля павышэньня пэнсіяў на 15% цэны на мяса вырасьлі адразу на 35%, ЖГК вырасьце ў 2 разы. І цяпер ёсьць усе падставы, на мой погляд, крыху разьбірацца ў палітычнай эканоміі».


Эканаміст Міхал Залескі: «Грошай няма ў насельніцтва, беднае насельніцтва»

Эканаміст Міхал Залескі распавёў, як ён у 1997 годзе, працуючы ў Інстытуце эканомікі Міністэрства эканомікі, напісаў праграму давядзеньня аплаты камунальных паслуг насельніцтвам да 100% да 2000 году:

Міхал Залескі
Міхал Залескі
«Прагрэс» відавочны: у 1997 годзе насельніцтва аплачвала 38%, зараз — амаль 17% замест 100%. А чаму? Таму што грошай няма ў насельніцтва. Беднае насельніцтва. Вось будзе ў яго зарплата 500 даляраў, будзе яно плаціць 100%. А насамрэч людзі павінны аплачваць 100% камунальныя паслугі, але для гэтага яны павінны добра зарабляць. І яшчэ. Калі я жыву ў Драздах, у самым прыгожым месцы гораду, маю ўсе выгоды, то яны мне павінны дорага абыходзіцца. А калі я жыву ў блёчным доме сацыяльнага тыпу на ўскрайку гораду, у аднапакаёўцы на 8 паверсе — мне ўсё таньней павінна абыходзіцца. А ў нас па інэрцыі дзейнічаюць сацыялістычныя прынцыпы зь нейкімі абсалютна дзіўнымі накруткамі. Плацяць усе аднолькава камунальныя плацяжы незалежна ад таго, у якіх умовах яны жывуць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG