Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафіцыт зьмяняецца на дэфіцыт


Яўген Прэйгерман
Яўген Прэйгерман

Адмоўнае сальда зьнешніх плацяжоў Беларусі ў красавіку склала 44,9 мільёна даляраў. Гэтая лічба зафіксаваная ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку. Такім чынам, ужо другі месяц запар Беларусь купляе за мяжой болей, чым туды прадае. У сакавіку дэфіцыт быў яшчэ большы — 62,6 мільёна.

Між тым у сярэдзіне траўня Аляксандар Лукашэнка падчас размовы са старшынёй праўленьня Нацбанку Надзеяй Ермаковай зноў казаў, што трэба даводзіць заробак у краіне да 500 даляраў на месяц. І аргумэнтаваў такую магчымасьць якраз найперш прафіцытам у зьнешнім гандлі.

«Станоўчае сальда, якое было ў студзені (130,6 мільёна) і ў лютым (116,9 мільёна), найперш тлумачыцца тым, што год таму ў той жа пэрыяд часу Беларусь з-за канфлікту з Расеяй атрымлівала адтуль меней нафты. А значыць, і прадавала меней нафтапрадуктаў на экспарт. Параўнальная база і дала такі скачок на пачатку гэтага году, — кажа ў размове са „Свабодай“ дырэктар па дасьледаваньнях Лібэральнага клюбу Яўген Прэйгерман. — Магчыма, таксама мела эфэкт і дэвальвацыя беларускага рубля, якая адбылася летась. Пра гэта, у прыватнасьці, казалі некаторыя вытворцы».

Спадар Прэйгерман пакуль устрымаўся ад прагнозу, што будзе са зьнешнім гандлем у бліжэйшыя месяцы:

«Калі ўлады будуць трымаць цяперашні курс рубля да даляра, то гэта будзе адна карціна. Калі ж курс будзе зьмяняцца больш значна і калі ўсе будуць, як кажуць, кроў з носу выплачваць заробак па 500 даляраў, то будзе зусім іншае становішча».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG