Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысюк дае зразумець, што аўтамабілістаў не абароняць


Зь лета 2013 году Расея хоча ўвесьці спэцыяльнае ўтылізацыйнае мыта на імпартныя аўтамабілі, якія ўвозяцца на яе тэрыторыю. Спэцыялісты ўпэўненыя — гэта зробіць кошты замежных аўто яшчэ вышэйшымі.

Такія захады адаб’юцца і на беларускіх аўтааматарах, паколькі Беларусь цяпер у Адзінай эканамічнай прасторы з Расеяй і Казахстанам. Ці здолеюць беларускія ўлады абараніць суайчыньнікаў?

Гэтае пытаньне задалі на прэсавай канфэрэнцыі намесьніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргею Барысюку.

Ягоны адказ: «Мы жывем у рамках Адзінай эканамічнай прасторы. І таму верагоднасьць таго, што такое рашэньне будзе адзіным для ўсіх, высокая».


Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG