Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ірляндыі рэфэрэндум па бюджэтнай дысцыпліне ў ЭЗ


У Ірляндыі сёньня адбываецца рэфэрэндум па пытаньні аб падтрымцы дамовы, якая тычыцца ўзмацненьня бюджэтнай дысцыпліны ў краінах ЭЗ.

Ірляндыя — адзіная краіна ЭЗ, дзе дамова ня можа ўступіць у сілу без зацьвярджэньня яе ў нацыянальным плебісцыце.

Урад краіны, якая атрымала пакет фінансавай дапамогі з боку ЭЗ і МВФ на суму 106 мільярдаў даляраў, зьвярнуўся да грамадзянаў з просьбай падтрымаць згаданую дамову. У адваротным выпадку, як падкрэсьлілі ў Дубліне, Ірляндыі будзе больш складана разьлічваць на новыя выплаты, неабходныя для зьніжэньня бюджэтнага дэфіцыту.

Каб дамова аб больш жорсткай бюджэтнай дысцыпліне ў ЭЗ ўступіла ў сілу, трэба, каб ратыфікавалі яе 12 з 17 краінаў эўразоны. Чатыры краіны ўжо гэта зрабілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG