Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі ня хочуць расейскага капіталу


Бальшыня палякаў хоча, каб урад абмежаваў куплю фірмаў, асабліва энэргетычных і паліўных, замежнымі інвэстарамі. А калі прадаваць — дык інвэстарам з Захаду, інфармуе польскае выданьне Puls biznesu.

З праведзенага выданьнем апытаньня вынікае, што 62 працэнты палякаў хочуць, каб урад блякаваў спробы пераняцьця расейскімі інвэстарамі кантролю над польскімі фірмамі. Толькі 19 працэнтаў лічаць, што расейцы павінны без абмежаваньня інвэставаць у Польшчы. Астатнія 19 працэнтаў ня маюць меркаваньня на гэты конт.

Палякі лічаць, што найбольш ізаляванымі ад расейскіх уплываў мусяць быць фірмы з энэргетычнай і паліўнай галіны. Далей у сьпісе ідуць горназдабыўчая прамысловасьць, банкаўскі сэктар і хімічная галіна.

«У Польшчы расейскі капітал надалей успрымаецца як пагроза, бо ён зьвязаны з палітыкай. Часткова гэта слушна, бо шмат рашэньняў расейскіх прадпрыемстваў прымаюцца з дазволу Крамля. Аднак варта ўсьведамляць, што шмат расейскіх бізнэсоўцаў ужо даўно дзейнічаюць незалежна», — зазначае Сэбастыян Мікаш, дарадца банку Société Générale.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG