Да пачатку пратэсту рабочых на прадпрыемстве і стварэньня незалежнага прафсаюзу Эдуард Гаўрылковіч быў галоўным інжынэрам на «Граніце».
На пачатку студзеня на прадпрыемства прыяжджаў старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар, які запатрабаваў адстаўкі ранейшага генэральнага дырэктара Сьцяпана Тураўца.
Пасьля сыходу Тураўца ў «адпачынак на два месяцы» Эдуард Гаўрылковіч стаў выконваць абавязкі генэральнага дырэктара прадпрыемства.
Прызначэньне Эдуарда Гаўрылковіча генэральным дырэктарам камэнтуе сакратар незалежнага прафсаюзу «Граніту» Анатоль Літвінка: «Улічваючы, што ўсе рэпрэсіі былі праведзеныя ў той час, як ён кіруе прадпрыемствам, зразумела, што рабочыя ставяцца да яго насьцярожана. Але да нас хто б ні прыйшоў, у прынцыпе, гэта будзе чалавек сыстэмы. Па-іншаму ў нас на такія высокія пасады не прызначаюць. Гэтае прызначэньне было прадказальным, таму што,
як мы лічым, тыя запаветы, якія даваў кіраўнік вобласьці, Гаўрылковічам былі пасьпяхова выкананыя ў адносінах незалежнага прафсаюзу і лідэраў незалежнага прафсаюзу. Таму гэта ня стала для нас такім сюрпрызам. Паводле нашай інфармацыі, многім прапаноўвалі гэтую пасаду, але яны адмаўляліся. Таму што ніхто не хацеў браць на сябе адказнасьць».
Як распавёў спадар Літвінка, былы генэральны дырэктар, Сьцяпан Туравец, з прадпрыемства ня звольнены. Ён пераведзены на пасаду начальніка вытворчага аддзелу.
Намесьнік старшыні незалежнага прафсаюзу Мікалай Карышаў: «Эдуард Гаўрылковіч цяпер займае галоўную кіраўнічую пасаду, а маці ягоная — начальніца аддзелу кадраў. Вось няхай яны і раскажуць, як гэта такое можа адпавядаць маралі».
Пры канцы сьнежня 2011 году некалькі соцень працаўнікоў «Граніту» добраахвотна выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі ФПБ на знак пратэсту супраць нізкіх, на іх думку, заробкаў, дрэннай працы прафсаюзнага камітэту прадпрыемства і пагардлівага стаўленьня адміністрацыі. Больш як 200 працаўнікоў РУПП «Граніт» увайшлі ў суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу і цяпер спрабуюць зарэгістраваць сваю арганізацыю ў Лунінецкім райвыканкаме.
Разьбірацца з канфліктам прыяжджаў у студзені кіраўнік вобласьці Канстанцін Сумар. Тады, кажуць рабочыя, ён заявіў, што незалежнага прафсаюзу на «Граніце» ня будзе.

Улічваючы, што ўсе рэпрэсіі былі праведзеныя ў той час, як ён кіруе прадпрыемствам, зразумела, што рабочыя ставяцца да яго насьцярожанаАнатоль Літвінк