Гэтае павышэньне цэнаў стане восьмым з пачатку году. Апошні раз бэнзін і дызэльнае паліва даражэлі 14 верасьня — у сярэднім на 3%.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня 2011 году склаў у эквіваленце 75 трыльёнаў 341 мільярд рублёў. З пачатку году рост на 96,6%, у тым ліку на 6,7% за жнівень.
У Беларусі ад кастрычніка плянуецца павялічыць заробкі работнікаў бюджэтнай сфэры. Пра гэта 30 верасьня заявіў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка.
Прамаўляючы 29 верасьня на вячэры для эўрапейскіх кіраўнікоў, якія ўдзельнічаюць у саміце Усходняга партнэрства ў Варшаве, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выступіў з прапановай пакету дапамогі для Беларусі дзеля мадэрнізацыі і дэмакратызацыі краіны.
Зьнешнегандлёвы абарот Беларусі за першыя 8 месяцаў склаў 56 мільярдаў даляраў ЗША. Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю – 3,924 мільярдаў даляраў ЗША.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі цяпер больш за 2,5 мільёна людзей пэнсійнага веку. Зь іх 590 тысяч жывуць асобна ад сваякоў, а яшчэ 48 тысяч — адзінокія.
Беларускі рубель працягвае ігнараваць усясьветныя тэндэнцыі, умацоўваючы свае пазыцыі ў адносінах да замежных валют. Па выніках сёньняшніх таргоў на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель яшчэ на 40 пунктаў падрос у адносінах да даляра, зафіксаваўшыся на адзнацы 7650.
Сёньня беларускі рубель умацаваўся ў параўнаньні з учорашнім днём яшчэ на 70 пунктаў, перавысіўшы на 10% паказьнік, зь якога пачаліся таргі 14 верасьня.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць, што Беларусь гатовая прадаць "Газпрому" прадпрыемствы, у якіх газ выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны.
Значнае падвышэньне цэнаў на сьвініну і ялавічыну вымусіла значную колькасьць спажыўцоў перайсьці на менш якасныя і больш танныя гатункі мяса. У асартымэнце мясных аддзелаў крамаў і рынкаў зараз пераважаюць паўфабрыкаты і косткі.
Сярэдні заробак у Беларусі ў даляравым эквіваленце зьменшыўся сёлета з пачатку году ў 2 разы і апусьціўся да 250 даляраў. Гэта — дадзеныя афіцыйнай статыстыкі, якая таксама сьведчыць, што сёлета чакаецца найбольшы за час крызісу адток працоўнай сілы за межы краіны.
Пакуль у суседніх краінах адбываецца абясцэньваньне нацыянальных валют, у Беларусі вартасьць рубля расьце. На сёньняшніх біржавых таргах рубель зафіксаваўся на адзнацы 7760 за даляр, умацаваўшыся яшчэ на 70 пунктаў.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's сёньня панізіла для Беларусі рэйтынгі крэдытаў пад дзяржаўную гарантыю: доўгатэрміновы рэйтынг паніжаны да B- з B, а кароткатэрміновы – да C з B.
У той час як крызіс эўразоны спрыяе ўмацаваньню амэрыканскага даляра ва ўсім сьвеце, у Беларусі за няпоўныя два тыдні ён абясцэніўся амаль на 800 рублёў. На чым грунтуецца фінансавая арытмэтыка беларускіх уладаў.
Усясьветны банк прагназуе, што ў 2012 годзе Беларусь чакае рэзкае запаволеньне тэмпаў росту ВУП: на ўзроўні 2% супраць 6% сёлета.
У Беларусі за першыя 20 дзён верасьня спажывецкія цэны вырасьлі на 10,5% у параўнаньні са жніўнем. За студзень-жнівень інфляцыя ў Беларусі склала 53,6%.
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 13 па 20 верасьня 2011 году, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вырас на 3,9%, з пачатку месяца адносна сярэдніх цэнаў жніўня 2011 году — на 10,5%
«Газпром» можа ўзяць удзел у куплі акцыяў ня толькі «Белтрансгазу», але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня на сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня «Газпрому» Аляксеем Мілерам.
На працягу апошніх тыдняў замежная валюта (у тым ліку расейскі рубель) у Беларусі істотна патаньнела, а кошты на беларускія тавары, наадварот, вырасьлі. Ці паўплывала гэта на актыўнасьць жахароў памежных зь Беларусьсю расейскіх рэгіёнаў?
Рынкавы і афіцыйны курсы беларускага рубля працягваюць рух на збліжэньне. Па выніках сёньняшніх таргоў на сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы рубель зафіксаваўся на чарговай рэкорднай адзнацы — 7890 за даляр.
Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра гатоўнасьць абвясьціць адкрыты конкурс па выбары інвэстара на асваеньне новых радовішчаў калійных соляў і, магчыма, конкурс па продажы пакета акцый "Беларуськалія".
"Дыялёг зь беларускімі партнэрамі ідзе вельмі канструктыўна. Ёсьць усе перадумовы для завяршэньня перамоў і падпісаньня новага кантракту ў пачатку сьнежня гэтага года".
Як адзначаюць у рэгіянальных прадстаўніцтвах банкаў, на сёньня насельніцтва здае даляраў, эўра і расейскіх рублёў больш, чым купляе. Ахвотных набыць валюту няшмат.
У Беларусі пакуль не плянуецца павышаць узрост выхаду на пэнсію, паведаміла намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва 22 верасьня ў часе онлайн-канфэрэнцыі "Пытаньні прызначэньня стажу і заробку для вылічэньня пэнсій", якая праходзіла на сайце Мінпрацы.
Праект дамовы куплі-продажу 50% акцый "Белтрансгазу" знаходзіцца ў высокай ступені гатовасьці, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у апараце Саўміну пасьля сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча з кіраўніком "Газпраму" Аляксеем Мілерам.
«Калі б Ермакова разьлічвала на посьпех сваіх перамоў у Вашынгтоне, то яна б туды паляцела, нават са спазьненьнем», — такую думку выказаў «Свабодзе» эканаміст Леў Марголін.
23 верасьня ў Менску заплянаваныя перамовы кіраўніка ўраду Беларусі Міхаіла Мясьніковіча і кіраўніка расейскага канцэрну "Газпром" Аляксея Мілера.
Дзелавая супольнасьць пераконваецца, што "рынкавы курс" рубля, які вызначаецца на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы, рэгулюецца штучна.
Прадстаўніца Беларусі ў МВФ, старшыня праўленьня Нацбанку Надзея Ермакова ня будзе ўдзельнічаць у гадавым сходзе МВФ і Сусьветнага банку.
Кіраўнік беларускага ўраду даў даручэньне актывізаваць перамовы зь Міжнародным валютным фондам, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску віцэ-прэм’ер Сяргей Румас.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што праблемы на валютным рынку краіны былі часовымі і ён упэўнены ў далейшым умацаваньні беларускага рубля.
У некаторых абменных пунктах беларускіх банкаў даляр упаў ніжэй за 7000 рублёў. Што спрыяе росту вартасьці нацыянальнай валюты пасьля паўгоду такога ж імклівага падзеньня?
Міжнародны валютны фонд (МВФ) зноў зьнізіў ацэнку тэмпаў росту валавага ўнутранага прадукту Беларусі ў 2011-2012 гадах у параўнаньні з прагнозам, апублікаваных 14 верасьня па выніках абмеркаваньня радай дырэктараў МВФ постпраграмнага маніторынгу.
Беларусь падпісала з Кітаем пагадненьне пра ўдзел кітайскага боку ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Ці павінна Беларусь асьцерагацца кітайскай эканамічнай экспансіі? На якіх умовах Пэкін гатовы падтрымаць афіцыйны Менск?
Група беларускіх чыноўнікаў на чале са старшынёй праўленьня Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай накіроўваецца ў Вашынгтон.
Пра новыя цэны й стаўленьне да чарговага падаражэньня з боку пакупнікоў інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
Кіраўніцтва Нацыянальнага банку абяцае чарговым разам падвысіць ад 1 кастрычніка стаўку рэфінансаваньня па рублёвых укладах, якая ўжо складае 30%, а некаторыя камэрцыйныя банкі ўзьнялі яе да 40%. Такім чынам дзяржава намагаецца прыцягнуць як найбольш сродкаў, якія застаюцца на руках у насельніцтва.
Па выніках таргоў 20 верасьня на дадатковай валютнай сэсіі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША зьнізіўся на 430 беларускіх рублёў.
Ад 20 верасьня на 10% падвышаюцца цэны на хлеб, малако, кефір, сьмятану і тварог. Ялавічына і сьвініна даражэюць на 20%.
З 20 верасьня ў Беларусі рэзка даражэюць цыгарэты. Па некаторых марак цыгарэт рост коштаў дасягае 50%. Такім чынам вытворцам тытунёвых вырабаў кампэнсуюць выкліканы дэвальвацыяй рост цэн на імпартную сыравіну
У гэтыя дні ля многіх абменных пунктаў зноў можна ўбачыць чэргі. Праўда, цяпер людзі чакаюць не валюту, а -- беларускія рублі. Амаль ва ўсіх рэгіёнах назіраецца адна і тая ж карціна: банкі адмаўляюцца прымаць даляры і эўра, спасылаючыся на тое, што ня маюць дастатковай колькасьці наяўных беларускіх рублёў.
"Набыцьцё валюты па пашпарце будзе ўведзена з 1 кастрычніка. Праграмнае забесьпячэньне практычна гатова, але мы яго яшчэ будзем тэставаць", – заявіла кіраўніца Нацыянальнага банку Надзея Ермакова.
Меней чым праз тыдзень пасьля пачатку "стабілізацыі" на валютным рынку фінансавыя ўлады дасягнулі адваротнага эфэкту. Ці ёсьць падставы казаць, што ідзе мэтанакіраваны разварот рынкавага курсу да афіцыйнага, які ўжо перавысіў 5400 рублёў?
Рэзкая крытыка на адрас беларускай апазыцыі, якая прагучала нядаўна з вуснаў прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, магчыма, мае пад сабой эканамічную аснову. Менавіта на мінулым тыдні было афіцыйна абвешчана аб найбуйнейшым у гісторыі Літвы транзытным кантракце зь Беларусьсю на перавальваньне нафтапрадуктаў.
За першыя 13 дзён верасьня спажывецкія цэны вырасьці на 6,4%, паведамляе Белстат.
Кітайскі ўрад вырашыў выдзеліць Беларусі льготны крэдыт у адзін мільярд даляраў для рэалізацыі сумесных ўзгодненых праектаў, а таксама 70 мільёнаў кітайскіх юаняў у якасьці бязвыплатнага гранта.
Міністэрства прамысловасьці Беларусі не выключае правядзеньня адкрытага конкурсу для выбару стратэгічнага інвэстара для продажу акцыяў Менскага аўтазаводу.
Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць парушэньнем працоўнага заканадаўства Беларусі выданьне на заводзе зборнага жалезабэтону № 11 у Сьветлагорску загаду аб аб’яўленьні 16 верасьня адпачынкам без захаваньня заробкаў.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў перакананы, што Беларусь павінна працягваць перамовы з МВФ аб выдзяленьні новага крэдыту.
На Сьветлагорскім заводзе зборнага жалезабэтону працавалі толькі дапаможныя службы, а рабочыя вытворчасьці буйнапанэльнага домабудаваньня адпачывалі. Напярэдадні яны наагул адмаўляліся працаваць.
Загрузіць яшчэ