Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standard & Poor's апусьціў Беларусь


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's сёньня панізіла для Беларусі рэйтынгі крэдытаў пад дзяржаўную гарантыю: доўгатэрміновы рэйтынг паніжаны да B- з B, а кароткатэрміновы – да C з B.

"Паніжэньне рэйтынгаў Беларусі абумоўлена працяглай залежнасьцю краіны ад зьнешняга фінансаваньня з прычыны вялікага дэфіцыту на рахунку бягучых апэрацый і вельмі нізкага ўзроўню даступных рэзэрваў. У нас застаюцца вялікія сумневы наконт здольнасьці краіны забясьпечыць такое фінансаваньне, і мы лічым, што да цяперашняга моманту ўрад Беларусі зрабіў толькі абмежаваныя захады, каб ліквідаваць прычыны зьнешняга дысбалянсу. Гэта аказала істотны ціск на афіцыйны абменны курс, які мы лічым завышаным, і пагоршыла стрэсавую сытуацыю ў эканоміцы краіны. Акрамя таго, усьлед за зьменамі абменнага курсу ў гэтым годзе істотна вырасла пазыковая нагрузка ўраду па абавязаньнях у замежнай валюце (у адносінах да ВУП). Паводле нашых ацэнак, да канца 2011 году яна павялічыцца амаль у 2 разы, гэта значыць да ўзроўню больш за 40% ВУП (без уліку гарантаваных абавязаньняў) ", – гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG