Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снапкоў: Беларусь павінна працягваць перамовы з МВФ аб крэдыце


Мікалай Снапкоў, фота infobaza.by.
Мікалай Снапкоў, фота infobaza.by.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў перакананы, што Беларусь павінна працягваць перамовы з МВФ аб выдзяленьні новага крэдыту.

«Перамовы з МВФ працягваць трэба, хоць гэты крэдыт для нас не крытычны. Але гэта вельмі добры сыгнал для інвэстараў», — заявіў Снапкоў журналістам, перадае Інтэрфакс.

Ён адзначыў, што ўжо сам факт працягу перамоваў служыць для інвэстараў прыкметай таго, што «сытуацыя ў краіне знаходзіцца пад кантролем, што краіна выходзіць на нейкія зададзеныя парамэтры».

«Так што перамовы — гэта не крытычна, але прыемна», — падкрэсьліў міністар эканомікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG