Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь зьбіраецца місія МВФ


Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс
Кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс
Міжнародны валютны фонд плянуе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі адносна эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.

Чакаецца, што місія будзе працаваць у Менску 5-17 кастрычніка. Экспэрты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы краіны й «дадуць некаторыя дадатковыя парады», перадае БелаПАН.

Пра новую праграму фінансавай падтрымкі Беларусі з боку МВФ гаворка пакуль не вядзецца. Джарвіс адзначыў, што для выдзяленьня крэдыту МВФ «хоча бачыць моцную і прадэманстраваную прыхільнасць з боку ўладаў, і гэта насамрэч неабходная ўмова для прасоўваньня да пагадненьня».

«Мы ня можам рэальна абмяркоўваць тое, колькі фінансавай падтрымкі Беларусі неабходна, пакуль мы не даведаемся больш пра эканамічную праграму, якая ляжыць у аснове», — адзначыў ён.

Пазыцыя Рады дырэктараў МВФ палягае ў тым, што папярэдне неабходна «ўбачыць моцныя і наглядныя абавязацельствы» з боку беларускіх уладаў на цэлым шэрагу кірункаў эканамічнай палітыкі, уключаючы лібэралізацыю валютнага курсу, лібэралізацыю цэнаў, ўзмацненьне жорсткасьці фінансава-бюджэтнай палітыкі, у тым ліку ў галіне заробкаў.

Паводле кіраўніка місіі МВФ, ёсьць шэраг рэчаў, якія беларускія ўлады па-ранейшаму павінны зрабіць: неабходная «сапраўдная лібэралізацыя валютнага курсу».
Яны сапраўды павінны дазволіць рынку працаваць, а не спрабаваць утрымліваць людзей ад гандлю на рынкавы абменны курс або ўплываць на гэты абменны курс.

«Гэта азначае, што яны сапраўды павінны дазволіць рынку працаваць, а не спрабаваць утрымліваць людзей ад гандлю на рынкавы абменны курс або ўплываць на гэты абменны курс, скажаючы або запалохваючы», — адзначыў Джарвіс.

Ён таксама заявіў пра неабходнасьць правядзеньня жорсткай фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкі, а таксама аб падтрымцы высокіх працэнтных ставак і жорсткіх мер у галіне заработнай платы.

«Лібэралізацыя абменнага курсу павінна дапамагчы паменшыць дэфіцыт бягучага рахунку, які быў велізарнай праблемай для Беларусі цягам апошніх некалькіх гадоў.

Мы лічым важным, каб Беларусь была ў стане прыцягнуць рэсурсы, паколькі на дадзены момант запасы знаходзяцца на адносна нізкім узроўні, і асабліва чыстыя рэзэрвы, калі браць пад увагу абавязацельствы цэнтральнага банку», — заявіў экспэрт МВФ.

«Плаваючы абменны курс будзе мець важнае значэньне для цэнтральнага банку, паколькі дасьць магчымасць нарошчваць свае рэзэрвы да больш камфортнага ўзроўню. І па гэтай прычыне мы лічым, што патэнцыял зьнешняй падтрымкі — як у выглядзе крэдытаў, так і ў выглядзе паступленьняў ад прыватызацыі — можа адыграць вельмі карысную ролю ў забесьпячэньні зьнешняй стабільнасьці », — адзначыў ён.

Крыс Джарвіс таксама пазытыўна ацаніў рашэньне Нацбанку аб правядзеньні дадатковай сэсіі на валютна-фондавай біржы.

«Мэханізм, які яны маюць на ўвазе, я думаю, зьяўляецца вельмі добрым першым крокам. Я спадзяюся, што гэта першы крок да поўнай уніфікацыі абменнага курсу. Бо гэта тое, што мы сапраўды павінны бачыць як частку праграмы, якую мог бы падтрымаць МВФ», — адзначыў кіраўнік місіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG