Ашчадны банк Расеі пагадзіўся выдзеліць «Беларуськалію» мільярд даляраў крэдыту без патрабаваньня закладу акцыяў.
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка працягнуў 12 верасьня ў Маскве перамовы са старшынёй праўленьня «Газпрома» Аляксеем Мілерам.
Валавы зьнешні доўг Беларусі за першае паўгодзьдзе 2011 году павялічыўся на 4 мільярды 700 мільёнаў даляраў, або на 16,5%.
Кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў Георгій Бадзей лічыць непазьбежнай другую хвалю дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Па яго прагнозах, яна складзе ня больш за 40%, нават пры ўмове, што ня будзе інтэрвэнцыяў з боку Нацыянальнага банку.
На распараджэньне кіраўніка краіны Менгарвыканкам адмяняе плату за праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце для студэнтаў. Раней быў адменены, а затым ізноў вернуты бясплатны праезд для школьнікаў.
Курс беларускага рубля дэманструе на чорным і на афіцыйным рынках адваротныя тэндэнцыі. Калі яшчэ тыдзень таму рубель падабраўся да 9000 за даляр, то сёньня апусьціўся да адзнакі 7500.
Электроннае выданьне «Ежедневник» высьвятляла, як паўплывала цяперашняя эканамічная сытуацыя на рынак платных мэдычных паслуг, і якія яго пэрспэктывы.
Нацыянальны банк прыняў рашэньне ад 14 верасьня падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 27% да 30% гадавых.
Беларуская дэлегацыя ў панядзелак 12 верасьня выправілася ў Маскву, дзе плянуе правесьці чарговы раўнд перамоваў з Газпромам па кантракце на 2012—2014 гг. і прыватызацыі "Белтрансгазу".
Зьдзелка мелася адбыцца на вуліцы Слабадзкой у Менску. Пад выглядам «заказчыка», які купляў валюту, хаваўся супрацоўнік падатковай інспэкцыі.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала прадстаўніца прэсавай службы Фонду.
Чацьвёрты раз за гэты год павышаныя розьнічныя кошты на цукар-пясок. Мінэканомікі абяцала, што новыя цэны зьявяцца заўтра, але гандляры зьмянілі цэньнікі ўжо сёньня.
Курс беларускага рубля ў адносінах да найважнейшых валют працягвае ўмацоўвацца. Экспэрты лічаць, што імклівае падзеньне затармазілася на тле абяцаньняў уладаў пачаць паступовы выхад на раўнаважны курс ужо ад сярэдзіны месяца.
Нацыянальны банк Беларусі 14 верасьня правядзе дадатковую сесію валютных таргоў і ўводзіць новыя правілы валютна-абменных аперацыяў на ўнутраным валютным рынку.
Цэны на лекі павышаюцца ў сярэднім на 15%. Гаворка ідзе пра інфузійныя растворы і 10 лекавых прэпаратаў.
Цана квітка вырасьце на 50 рублёў, да 950. Падаражэе ня толькі наземны транспарт, але і мэтро.
Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні 2011 г. у параўнаньні зь ліпенем 2011 склаў 108,9%, са сьнежнем 2010 г. - 153,6%.
8 верасьня на валютна-фондавай біржы прайшла пробная дадатковая сэсія. Афіцыйна курс, які ўсталяваўся на сэсіі, не паведамляюць. Паводле зьвестак удзельнікаў гандлю, курс склаў 9800 рублёў за даляр.
10 верасьня цукар падаражэе на 20%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі № 145 ад 5 верасьня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларуская валютна-фондавая біржа сёньня правяла тэставыя таргі дадатковай сэсіі, на якой будзе вызначацца рынкавы курс нацыянальнай валюты. Сталыя таргі на другой сэсіі біржы павінны пачацца праз тыдзень.
Тэставыя таргі на асноўнай і дадатковай сэсіях Валютна-фондавай біржы пройдуць 8 верасьня. Пачатак а 15-й гадзіне.
Калі раней квіток на берасьцейскі аўтобус ці тралейбус каштаваў 750 рублёў, то цяпер ён прадаецца за 800 рублёў.
Украінскія ўлады заклікаюць грамадзян краіны эканоміць энэргарэсурсы на тле газавага супрацьстаяння з Расеяй. Экспэрты лічаць непазбежнай трэцюю "газавую вайну".
Беларускі рубель дэманструе нечаканае ўмацаваньне на чорным рынку. Калі яшчэ ўчора валютчыкі давалі за даляр 8800—8900 рублёў, то сёньня складана атрымаць нават 8500.
Беларускі рубель нечакана ўмацоўваецца на чорным рынку. Калі яшчэ ўчора валютчыкі набывалі даляры па 8900 рублёў, то сёньня ня ўсе зь іх даюць нават 8500.
Да гэтага часу не пачаліся заплянаваныя на верасень работы на пляцоўцы пад АЭС і, на думку адмыслоўцаў, гэта можа адцягнуць будаўніцтва атамнай станцыі на паўгода з сэзонных прычынаў.
Сёньня ў праверачным рэжыме пачынае працу газаправод "Nord Stream" ("Паўночны паток"), які праз дно Балтыйскага мора зьвязаў Расею і Нямеччыну. Што страчвае Беларусь з увядзеньнем падводнага газаправоду?
Паводле адмыслоўцаў, прадугледжана тры сцэнары разьвіцьця макраэканамічнай сытуацыі, і ўсе яны прагназуюць інфляцыю, якую вымяраюць трохзначнымі лічбамі.
Нацбанк Беларусі заявіў, што з 1 чэрвеня эмісійнае крэдытаваньне дзяржаўных праграм спынілася, і паведаміў пра іншыя захады дзеля "ўзмацненьня жорсткасьці грашова-крэдытнай палітыкі".
У Беларусі на 5% павялічаны адпускныя цэны на малочную прадукцыю і хлеб.
Калі Беларусь адпусьціць свой рубель у вольнае плаваньне, гэта часова прынясе ёй цяжкасьці, але дапаможа ў атрыманьні крэдытаў, кажуць у агенцтве Mood 's Investors Services.
Нацбанк паведамляе, што вырашаць задачу выхаду на адзіны курс будзе "жорстка" і "ўсімі наяўнымі ў Нацыянальнага банку эканамічнымі інструмэнтамі".
Абменны курс на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы будзе паступова зьніжацца, прагназуе першы намесьнік старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Мікалай Лузгін.
Эколягі зьвярнуліся да кіраўнікоў Расеі і Беларусі з патрабаваньнем адмовіцца ад будаўніцтва беларускай АЭС.
У ніводнай краіне СНД інфляцыя сёлета не расьце так шпарка, як у Беларусі. Пра гэта сьведчаць дадзеныя міждзяржаўнага статыстычнага камітэту Садружнасьці.
Каля абменных пунктаў беларускіх банкаў ужо фактычна няма чэргаў. Часам дзяжураць адзін-два чалавекі, але валюты ў абменьніках няма. Здаюць яе вельмі рэдка. Як беларусы ў такіх умовах вырашаюць валютнае пытаньне?
Нацыянальны банк Беларусі праінфармаваў банкі, што дадатковая гандлёвая сэсія куплі-продажу замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) адкрыецца 15 верасьня
Нядаўна ў Мсьціславе на Магілёўшчыне спрэчка ў краме між жанчынамі з Расеі і Беларусі ў чарзе па малако перарасла у бойку. Падобныя сытуацыі здараюцца і ў іншых памежных з Расеяй рэгіёнах Беларусі, куды па танныя прадукты прыязджаюць тысячы расейцаў. Гэта стварае чэргі, дыфіцыт і напружанасьць у стасунках паміж мясцовымі жыхарамі і прыезджымі.
З 1 верасьня ў Беларусі зноў даражэюць жыльлёва-камунальныя паслугі, павышаюцца акцызы на алькаголь і тытунь, трэці раз за мінулы месяц падаражэла мяса. Як на гэта рэагуюць пакупнікі, як рост коштаў тлумачаць гандляры і эканамісты?
Беларускія чыноўнікі пачынаюць карэктаваць тэрміны выхаду на раўнаважны курс беларускага рубля. Насуперак загаду Аляксандра Лукашэнкі завяршыць гэты працэс да сярэдзіны верасьня, ва ўрадзе і Нацбанку гавораць пра "месяц-два", на працягу якіх можа адбыцца стабілізацыя на валютным рынку.
Беларусь і Расея аднавілі перамовы аб пастаўках газу ў 2012 годзе і аб прыватызацыі "Белтрансгаза" "Газпромам". У Маскву дзеля гэтага да канца тыдня камандзіраваныя першы віцэ-прэм’ер Сямашка і міністар энэргетыкі Азярэц.
Прэм'ер-міністар Украіны Мікалай Азараў заявіў, што ягоная краіна цалкам ня ўступіць у Мытны саюз, бо гэтаму перашкаджае яе сяброўства ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі.
МВФ пазытыўна ўспрыняў рашэньне ўладаў Беларусі апублікаваць сваю стратэгію макраэканамічнай стабілізацыі, але пакуль ня можа ацаніць яе ўплыў на эканоміку, кажа прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.
Ад 1 верасьня 2011 стаўка рэфінансаваньня павялічваецца на 5% і складзе 27% гадавых. Такое рашэньне напярэдадні прыняў Нацыянальны банк.
Акцыз на гарэлку і вінныя напоі павялічаны на 35,4%, на лікёра-гарэлачныя вырабы — на 79%, на каньяк, брэндзі, кальвадос і каньячныя напоі — на 60,6%.
Дзярждоўг Беларусі на 1 жніўня 2011 году склаў 70,63 трыльёна рублёў. Гэта на 84,3% больш у параўнаньні з 1 студзеня 2011-га.
З 31 жніўня адпускныя цэны на ялавічыну і сьвініну дадаткова павышаюцца яшчэ на 10% — гэта ўжо трэцяе падаражэньне за месяц.
Дэкляраваныя намеры вышэйшага кіраўніцтва Беларусі выйсьці ад сярэдзіны верасьня на раўнаважны курс беларускага рубля экспэрты лічаць паўмерамі, якія не прывядуць да чаканага эфэкту.
«Мы зблізім курс афіцыйны і курс, які дыктуецца на дадатковай сэсіі валютнай біржы», — заявіў Мясьніковіч.
Нацыянальны банк ня будзе абмяжоўваць продаж наяўнай замежнай валюты «ў адны рукі», калі пакупнік пакажа пашпарт, заявіла старшыня НБ Надзея Ермакова.
Загрузіць яшчэ