Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 13 па 20 верасьня 2011 году, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вырас на 3,9%, з пачатку месяца адносна сярэдніх цэнаў жніўня 2011 году — на 10,5%, паведамляе прэс-служба ведамства.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на
паслугі
Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэнаў на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе краіны.
З студзеня па жнівень рост спажывецкіх цэнаў склаў 53,6%, з улікам верасьня — 69,7%.
Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на
- гарэлку (31%),
- сьвініну, яйкі курыныя (25%),
- паўфабрыкаты мясныя зь ялавічыны (24%),
- цукар (20%),
- мяса птушкі (18%),
- селядзец салёны (15% ),
- каўбасу вараную (13%),
- алей расьлінны і жывёльны, піва (10%),
- рыбу жывую, ялавічыну першай катэгорыі, малако і малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы, безалькагольныя напоі (6-9%),
- кандытарскія вырабы, гарбату, маянэз (4,6-5,5%),
- тытунёвыя вырабы (35%),
- мэдыкамэнты (17%),
- шпалеры (15%),
- электратавары (11%),
- абутак (10%),
- мэблю, адзеньне, парфумна-касмэтычныя тавары, сынтэтычныя мыйныя сродкі (5,9-8,1%),
паслугі
- вышэйшай адукацыі (15%),
- побытавыя (6,4%),
- гарадзкога транспарту (6,3%),
- мэдыцынскія (3,9%).