З 20 верасьня ў Беларусі рэзка даражэюць цыгарэты. Па некаторых марак цыгарэт рост коштаў дасягае 50%. Такім чынам вытворцам тытунёвых вырабаў кампэнсуюць выкліканы дэвальвацыяй рост цэн на імпартную сыравіну
У гэтыя дні ля многіх абменных пунктаў зноў можна ўбачыць чэргі. Праўда, цяпер людзі чакаюць не валюту, а -- беларускія рублі. Амаль ва ўсіх рэгіёнах назіраецца адна і тая ж карціна: банкі адмаўляюцца прымаць даляры і эўра, спасылаючыся на тое, што ня маюць дастатковай колькасьці наяўных беларускіх рублёў.
"Набыцьцё валюты па пашпарце будзе ўведзена з 1 кастрычніка. Праграмнае забесьпячэньне практычна гатова, але мы яго яшчэ будзем тэставаць", – заявіла кіраўніца Нацыянальнага банку Надзея Ермакова.
Меней чым праз тыдзень пасьля пачатку "стабілізацыі" на валютным рынку фінансавыя ўлады дасягнулі адваротнага эфэкту. Ці ёсьць падставы казаць, што ідзе мэтанакіраваны разварот рынкавага курсу да афіцыйнага, які ўжо перавысіў 5400 рублёў?
Рэзкая крытыка на адрас беларускай апазыцыі, якая прагучала нядаўна з вуснаў прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, магчыма, мае пад сабой эканамічную аснову. Менавіта на мінулым тыдні было афіцыйна абвешчана аб найбуйнейшым у гісторыі Літвы транзытным кантракце зь Беларусьсю на перавальваньне нафтапрадуктаў.
За першыя 13 дзён верасьня спажывецкія цэны вырасьці на 6,4%, паведамляе Белстат.
Кітайскі ўрад вырашыў выдзеліць Беларусі льготны крэдыт у адзін мільярд даляраў для рэалізацыі сумесных ўзгодненых праектаў, а таксама 70 мільёнаў кітайскіх юаняў у якасьці бязвыплатнага гранта.
Міністэрства прамысловасьці Беларусі не выключае правядзеньня адкрытага конкурсу для выбару стратэгічнага інвэстара для продажу акцыяў Менскага аўтазаводу.
Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць парушэньнем працоўнага заканадаўства Беларусі выданьне на заводзе зборнага жалезабэтону № 11 у Сьветлагорску загаду аб аб’яўленьні 16 верасьня адпачынкам без захаваньня заробкаў.
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў перакананы, што Беларусь павінна працягваць перамовы з МВФ аб выдзяленьні новага крэдыту.
На Сьветлагорскім заводзе зборнага жалезабэтону працавалі толькі дапаможныя службы, а рабочыя вытворчасьці буйнапанэльнага домабудаваньня адпачывалі. Напярэдадні яны наагул адмаўляліся працаваць.
Мінэканомікі зноў спрабуе абмежаваць цэны на некаторыя сацыяльна значныя тавары. Да 14 сьнежня будуць рэгулявацца цэны на вараную каўбасу, сасіскі, селядцы, іншыя харчовыя тавары, а таксама на імпартную садавіну.
Ці выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс дзеля развароту рынкавага курсу да афіцыйнага, дзе вось ужо амаль чатыры месяцы вартасьць рубля застаецца каля 5000?
Навуковы кіраўнік Вышэйшай школы эканомікі Расеі Яўген Ясін: «Трэба ажыцьцяўляць лібэралізацыю беларускай эканомікі, здымаць дзяржаўны кантроль. Далей патрэбная і палітычная канкурэнцыя».
Міжнародны валютны фонд плянуе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі адносна эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.
На заводзе зборнага жалезабэтону № 11 АТТ «Сьветлагорскі домабудаўнічы камбінат» адбыўся стыхійны страйк.
Валюта ў банках зьявілася, але кошт яе вырас больш як у паўтара разы. Як на гэта адрэагавалі людзі? Ці зьніклі чэргі ля банкаўскіх абменных пунктаў?
Беларусь працягвае перамовы з МВФ аб прадастаўленьні новага крэдыту. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч.
Сёньня адбыліся другія па ліку таргі на дадатковай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы. У параўнаньні з 14 верасьня рубель умацаваўся на 100 пунктаў.
Рынкавы курс даляра па выніках другога дня таргоў на дадатковай біржавай сэсіі ўпаў на 100 рублёў, а эўра падаражэла на 50.
На працягу апошніх месяцаў тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі страцілі працу альбо апынуліся на мяжы банкруцтва. Зьбяднелыя беларускія пакупнікі ня могуць купляць тавары ў тых аб’ёмах, як гэта было да крызісу.
Ці зьявілася ў банках валюта пасьля першых адносна свабодных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы і ўсталяваньня новага валютнага курсу — значна вышэйшага за афіцыйны? Як на новую сітуацыю рэагуюць людзі?
Да канца сёлетняга году кошт адной паездкі ў сталічным грамадзкім транспарце можа скласьці 1250 рублёў. Пра гэта сёньня паведаміў старшыня менскага гарвыканкаму Мікалай Ладуцька. Адказваючы на пытаньне «Свабоды», ён таксама патлумачыў, чаму рашэньне пра бясплатны праезд прынялі на карысьць студэнтаў.
У Менску прайшлі першыя валютныя таргі на рынкавых умовах. На другой сэсіі Менскай валютна-фондавай біржы зафіксаваныя наступныя курсы: даляр ЗША — 8600 беларускіх рублёў, эўра — 12 100, расейскі рубель — 305. Тым ня меней кіраўніцтва Нацбанку сьцьвярджае, што гэта ня сьведчыць пра дэвальвацыю нацыянальнай валюты.
Намесьнік старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Тарас Надольны не выключае, што Беларусь можа адмовіцца ад сваёй заяўкі на новы крэдыт МВФ і самастойна даць рады фінансава-эканамічнаму крызісу.
Кіраўнік Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў, што цана на квіток у грамадзкім транспарце будзе ўтрымлівацца ў межах 1000—1250 рублёў.
14 верасьня цэны вырасьлі на 3%. Цяпер 1 літар: бэнзін Нармаль-80 – 4 380 рублёў , АІ-92 –4 590, АІ-95 –4 950, дызельнае паліва – 4 860. Перагляд цэнаў на нафтапрадукты зроблены з мэтай “паэтапнага раўнаваньня цэнаў на тавары ў краінах Мытнага зьвязу”.
Дадатковую сэсію таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы правёў Нацыянальны Банк. <b>Максымальны курс продажу даляра ў банках – 10 000 рублёў, эўра – 13 500.</b>
Стаўка рэфінансаваньня зьяўляецца інструментам грашова-крэдытнага рэгуляваньня, з дапамогай якога галоўны банк краіны ўзьдзейнічае на стаўкі міжбанкаўскага рынку.
Выканаўчая рада дырэктараў МВФ заявіла, што магчымасьць зноў прафінансаваць Беларусь залежыць ад узмацненьня жорсткасьці макраэканамічнай палітыкі ўладаў і іх прыхільнасьці да рэформаў.
14 верасьня зноў падвышаюцца розьнічныя цэны на нафтапрадукты — у сярэднім на 3%. Гэта ўжо сёмае з пачатку гэтага году падаражэньне паліва.
Рабочыя малярнага цэху МТЗ папрасілі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці дапамагчы падрыхтаваць зварот на імя кіраўніцтва заводу ў сувязі зь нізкімі заробкамі.
Беларусь атрымае крэдыт ад расейскага "Сбербанка" праз здабыўное прадпрыемства "Беларуськалій", не закладаючы 35% акцыяў, што было абавязковай умовай падчас двухбаковых перамоваў яшчэ месяц таму.
Беларусі патрэбны неадкладныя і радыкальныя эканамічныя рэформы, піша Пётар Касьцінскі ў сёньняшнім выданьні польскай газэты Rzeczpospolita ў матэрыяле аб праблемах з курсамі і набыцьцём валюты ў Менску.
Ашчадны банк Расеі пагадзіўся выдзеліць «Беларуськалію» мільярд даляраў крэдыту без патрабаваньня закладу акцыяў.
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімер Сямашка працягнуў 12 верасьня ў Маскве перамовы са старшынёй праўленьня «Газпрома» Аляксеем Мілерам.
Валавы зьнешні доўг Беларусі за першае паўгодзьдзе 2011 году павялічыўся на 4 мільярды 700 мільёнаў даляраў, або на 16,5%.
Кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў Георгій Бадзей лічыць непазьбежнай другую хвалю дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Па яго прагнозах, яна складзе ня больш за 40%, нават пры ўмове, што ня будзе інтэрвэнцыяў з боку Нацыянальнага банку.
На распараджэньне кіраўніка краіны Менгарвыканкам адмяняе плату за праезд у гарадзкім грамадзкім транспарце для студэнтаў. Раней быў адменены, а затым ізноў вернуты бясплатны праезд для школьнікаў.
Курс беларускага рубля дэманструе на чорным і на афіцыйным рынках адваротныя тэндэнцыі. Калі яшчэ тыдзень таму рубель падабраўся да 9000 за даляр, то сёньня апусьціўся да адзнакі 7500.
Электроннае выданьне «Ежедневник» высьвятляла, як паўплывала цяперашняя эканамічная сытуацыя на рынак платных мэдычных паслуг, і якія яго пэрспэктывы.
Нацыянальны банк прыняў рашэньне ад 14 верасьня падвысіць стаўку рэфінансаваньня з 27% да 30% гадавых.
Беларуская дэлегацыя ў панядзелак 12 верасьня выправілася ў Маскву, дзе плянуе правесьці чарговы раўнд перамоваў з Газпромам па кантракце на 2012—2014 гг. і прыватызацыі "Белтрансгазу".
Зьдзелка мелася адбыцца на вуліцы Слабадзкой у Менску. Пад выглядам «заказчыка», які купляў валюту, хаваўся супрацоўнік падатковай інспэкцыі.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пракамэнтавала прадстаўніца прэсавай службы Фонду.
Чацьвёрты раз за гэты год павышаныя розьнічныя кошты на цукар-пясок. Мінэканомікі абяцала, што новыя цэны зьявяцца заўтра, але гандляры зьмянілі цэньнікі ўжо сёньня.
Курс беларускага рубля ў адносінах да найважнейшых валют працягвае ўмацоўвацца. Экспэрты лічаць, што імклівае падзеньне затармазілася на тле абяцаньняў уладаў пачаць паступовы выхад на раўнаважны курс ужо ад сярэдзіны месяца.
Нацыянальны банк Беларусі 14 верасьня правядзе дадатковую сесію валютных таргоў і ўводзіць новыя правілы валютна-абменных аперацыяў на ўнутраным валютным рынку.
Цэны на лекі павышаюцца ў сярэднім на 15%. Гаворка ідзе пра інфузійныя растворы і 10 лекавых прэпаратаў.
Загрузіць яшчэ