Амбасадар Ірану ў Беларусі паведаміў, што пачатак прамысловай здабычы нафты сумесным беларуска-іранскім прадпрыемствам на радовішчы Джафэйр чарговым разам адкладзены.
Доўг Беларусі на 1 красавіка склаў 22,24 мільярда даляраў. "Пасьля прыходу Лукашэнкі мінімальны доўг разоў у 10 вырас прыкладна", кажа экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Зьнешні доўг Беларусі на 1 красавіка — 22,24 мільярда даляраў. Гэта 44,7% валавога ўнутранага прадукту. За IV квартал 2009 году зьнешні доўг вырас на 14,2% пасьля павелічэньня за III квартал на 9,5%.
Экспартнае мыта на нафту ў Расейскай Фэдэрацыі з 1 ліпеня можа скласьці 248,8 даляраў за тону. Мыта ад 1 чэрвеня складае 292,1 даляры за тону.
Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Маскевіч.
Беларусь падала хадайніцтва ў Эканамічны суд СНД аб часовай забароне на спагнаньне вывазнога мыта на нафтапрадукты расейскім бокам.
Расея ня бачыць падставаў для перагляду дамоўленасьцяў пра экспартнае мыта на нафту для Беларусі.
Больш за 12,8 трыльёна рублёў уклалі ў сельскую гаспадарку Беларусі ў 2009 годзе. Такую лічбу назваў сёньня міністар фінансаў краіны Андрэй Харкавец у Палаце прадстаўнікоў, дэпутаты якой 10 чэрвеня зацьвердзілі справаздачу ўраду аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2009 год.
У Беларускай нафтавай кампаніі паведамілі, што перапрацоўка першай партыі вэнэсуэльскай нафты завершаная і вынікі рэалізацыі нафтапрадуктаў дазваляюць казаць пра эканамічную эфэктыўнасьць яе перапрацоўкі і продажу. Праўда, ніякіх лічбаў пры гэтым не прыводзіцца.
Адкрытай застаецца дата слуханьняў у Эканамічным судзе СНД паводле пазову Міністэрства юстыцыі Беларусі да ўраду Расеі аб неправамоцнасьці спагнаньня мыта на нафту.
У Беларусі на заканадаўчым узроўні дазволеная прыватызацыя "Беларуськалія" і магістральных нафтаправодаў, -- цытуе "Інтэрфакс" кіраўніцу фонду "Дзяржкаммаёмасьць" Натальлю Жарнасек.
Беларусь ня лічыць цяперашні момант спрыяльным для таго, каб разьмяшчаць эўрабонды. Пра гэта ў размове з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец:
Сёньня ў Беларусі людзі актыўна абмяркоўваюць навіну, што цяперашняе ўвазное мыта на імпартаваныя аўтамабілі для фізычных асобаў, хутчэй за ўсё, будзе захавана да 2012-га году. Напярэдадні менавіта пра такое рашэньне экспэртаў краін Мытнага саюзу было паведамлена ў Палаце прадстаўнікоў.
Да канца чэрвеня ў Беларусь з Вэнэсуэлы будуць адпраўленыя два танкеры з нафтай гатунку "Санта-Барбара". Умяшчальнасьць кожнага зь іх - каля 80 тысячаў тон.
Сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў. А на наступны год цана можа ўзрасьці да 250 даляраў.
Пра гэта заявіў Менску намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, выступаючы на беларуска-польскім эканамічным форуме "Добрасуседства".
У парадак дня сэсіі Міжнароднай канфэдэрацыі працы, якая працягвае паседжаньні ў Жэнэве, уключана пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі.
"Газпром" заяўляе, што сярэдняя гадавая цана газу для Беларусі будзе 187 даляраў. Беларусь жа па-ранейшаму плаціць па цане 150 даляраў, якая ніжэйшая за кантрактную.
8 чэрвеня Камісія ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў разгледзіць дамову аб Мытным кодэксе Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Мяркуецца, што 10 чэрвеня гэты ды іншыя дакумэнты мытнага саюзу «тройкі» будуць прадстаўленыя на ратыфікацыю Палаце прадстаўнікоў.
Курс эўра працягвае зьніжацца, і беларусы таксама могуць атрымаць з гэтага пэўную карысьць. У прыватнасьці, зараз выгадней паехаць на адпачынак у краіны зоны эўра альбо пасьпяшацца набыць тавары, завезеныя з Эўропы да абвалу эўрапейскай валюты.
У Беларусі пакуль афіцыйна не зафіксавана ніводнага выпадку, калі б гаспадар зямельнага ўчастку перадаў сваю зямлю іншаму чалавеку пад выплату рэнты.
Курс адзінай эўрапейскай валюты працягвае зьніжацца, і ў панядзелак эўра дасягнуў новага крытычнага мінімуму з красавіка 2006 году — даляру і 19 цэнтаў.
Золатавалютныя рэзэрвы (ЗВР) Беларусі, падлічаныя паводле стандартаў МВФ, на 1 чэрвеня склалі 5792,4 мільёна даляраў. За травень гэты паказьнік скараціўся на 4,2%, за красавік — на 0,7%.
Менскі аблвыканкам скасаваў забарону на гандаль півам і слабаалькагольнымі напоямі на прыпынках грамадзкага транспарту "пры захаваньні вызначаных умоваў".
Афіцыйны Менск заклапочаны тым, што Расея ўжывае ў гандлі зь Беларусьсю 12 абмежавальных захадаў і сьцьвярджае, што яны "наносяць найбольшую эканамічную шкоду".
"Газпром" гатовы заключыць з "Белтрансгазам" дамову пра пастаўку ў Беларусь газу ў памеры ня болей за 22,5 мільярдаў кубамэтраў на агульную суму 5,625 мільярды даляраў ЗША.
Урад Расейскай Фэдэрацыі ўсклаў на Міністэрства юстыцыі паўнамоцтвы па прадстаўленьні інтарэсаў Расеі на судовым працэсе па нафтавым іску Беларусі ў Эканамічным судзе СНД.
Беларусь адмаўляецца выдаваць Украіне ратыфікацыйныя граматы да дамовы аб мяжы. Чаму зрываюцца дамоўленасьці, дасягнутыя паміж Лукашэнкам і Юшчанкам? Ці стаяць за гэтым скандалам палітычныя праблемы? Якія пэрспэктывы вырашэньня супярэчнасьцяў?
Сёньня ў Беларусі фінішуе спантанная акцыя аўтамабілістаў «Стоп-бэнзін», накіраваная супраць падвышэньня цэнаў на паліва. Удзельнікі акцыі ствараюць штучныя чэргі на АЗС, каб прыцягнуць увагу да праблемы дыспрапорцыі паміж цэнамі на паліва і заробкамі ў Беларусі.
Грамадзянскую акцыю «Стоп-бэнзін!» супраць неабгрунтаванага росту коштаў на аўтамабільнае паліва падтрымалі і ў рэгіёнах. Падрабязнасьці падаюць карэспандэнты «Свабоды».
Пасьля прадстаўленьня першых трох з васьмі законаў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько выйшаў да прэсы. Журналісты задалі яму пытаньне: ці пасьпее Беларусь і да 1 ліпеня ўвайсьці ў Мытны саюз? І ці хоча яна гэтага?
Палата прадстаўнікоў ратыфікавала "Пратакол унясеньня зьмяненьняў у дамову аб прынцыпах зьбіраньня ўскосных падаткаў пры экспарце-імпарце тавараў, выкананьні работ, аказаньні паслугаў пры Мытным саюзе".
3 ліпеня чацьвёрты раз ад 2006 году сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў. На перамовах у Баку зноў уздымалася пытаньне аб супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі. Кіраўнік Беларусі прыбыў у Баку разам з малодшым сынам Колем.
Ці стануць вынікі візыту А.Лукашэнкі ў Азэрбайджан істотным крокам для ўмацаваньня энэргетычнай незалежнасьці Беларусі? Свой прагноз прапануе расейскі экспэрт Яўген Мінчанка.
Афіцыйны Менск не адмаўляецца ад удзелу ў фармаваньні Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. І спрабуе знайсьці ўзаемапрыймальныя варыянты вырашэньня рознагалосьсяў.
Тры танкеры з 240 тысячамі тон вэнэсуэльскай нафты для Беларусі прыплывуць ва Ўкраіну ў чэрвені.
Вялікая афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з памочнікам прэзыдэнта краіны Віктарам Шэйманам сёньня накіравалася з Кубы ў Балівію.
2 ліпеня ў Менску прайшоў круглы стол у праблемах бізнэсу і права, арганізаваны Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Беларускі бізнэс працягвае спадзявацца, што лібэралізацыя акажацца рэальнай, а не віртуальнай.
Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы ў СНД па тэмпах прамысловага росту ў 2010 годзе. Пра гэта сёньня паведаміў Міждзяржаўны статыстычны камітэт Садружнасьці.
Тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь празь Украіну ўвосень можа быць перагледжаны. Пра гэта паведаміў міністар транспарту й сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка.
Наколькі сур’ёзны грунт маюць заявы пра супрацоўніцтва Азэрбайджану і Беларусі, пра што напярэдадні візыту А. Лукашэнкі ў Баку казалі і азэрбайджанскія, і беларускія дыпляматы?
У часе перамоваў у Растове-на-Доне з кіраўніцтвам Эўразьвязу прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў агучыў пазыцыю сваёй краіны што да пэрспэктываў уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (WTO).
Асацыяцыя арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій "Белінфакам" накіравала зварот у Міністэрства эканомікі Беларусі, у якім зьвяртае ўвагу на нядобрасумленную канкурэнцыю "Белтэлекама" па тарыфах на доступ у Інтэрнэт.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня 2010 году склаў 33,29 трыльёна рублёў. За студзень-красавік ён вырас на 9,3%.
Гэта вынікае з дасьледаваньняў, якія правялі экспэрты расейскага Інстытуту эканомікі пераходнага пэрыяду. Яны прааналізавалі палітычную і эканамічную незалежнасьць галоўных банкаў краін былога сацыялістычнага лягеру.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі за першыя чатыры месяцы 2010 году склала 2 мільярды 63 мільёны даляраў.
1 чэрвеня беларускія аўтааматары распачалі грамадзянскую кампанію пад назвай «Стоп-бэнзін. Мы — ня дойныя каровы». Уладальнікі аўто пратэстуюць супраць высокіх коштаў на паліва, якія сёлета ўзрасталі ўжо тры разы.
Камунальныя службы афіцыйна падзялілі беларускае грамадзтва на багатых і бедных з гледзішча наяўнасьці элітнай і лішняй нерухомасьці.
Загрузіць яшчэ