Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэльская нафта плыве танкерамі


Да канца чэрвеня ў Беларусь з Вэнэсуэлы будуць адпраўленыя два танкеры з нафтай гатунку "Санта-Барбара". Умяшчальнасьць кожнага зь іх - каля 80 тысячаў тон.

31 траўня з Вэнэсуэлы адправіўся другі танкер з нафтай для Беларусі таксама умяшчальнасьцю каля 80 тысячаў тон. Яго прыбыцьцё ў порт Адэсы чакаецца 20 чэрвеня, а на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод нафта мусіць паступіць да 15 ліпеня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія".

Другая партыя нафты будзе дастаўлена па ўжо адпрацаванай лягістычнай схеме: танкерам у порт "Адэса" і далей па чыгунцы.

Пагадненьне пра пастаўкі вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь было падпісана ў сакавіку бягучага года. Паводле дамоўленасьцяў Аляксяндра Лукашэнкі і Ўга Чавэса, агульны аб'ём яе пастаўкі павінен скласьці за 12 месяцаў каля 4 мільёнаў тон. Першая партыя нафты з Вэнэсуэлы (80 тысячаў тонаў) была дастаўлена ў марскі порт Адэсы ў канцы красавіка летась. Адтуль нафту перавезьлі ў чыгуначныя цыстэрны на Мазырскі НПЗ. Цяпер яе перапрацоўка завершаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG