Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я ня думаю, што ў Азэрбайджане страцілі розум”


Ільхам Шабан
Ільхам Шабан

Наколькі сур’ёзны грунт маюць заявы пра супрацоўніцтва Азэрбайджану і Беларусі, пра што напярэдадні візыту А. Лукашэнкі ў Баку казалі і азэрбайджанскія, і беларускія дыпляматы? Гэтае пытаньне мы задалі кіраўнік бакінскага цэнтру нафтавых дасьледаваньняў Ільхаму Шабану.


Дракахруст: Які інтарэс мае Азэрбайджан у супрацоўніцтве зь Беларусьсю? Летась таваразварот паміж дзьвюма краінамі склаў 125 млн. даляраў, што няшмат. Праўда, Аляксандар Лукашэнка наважыўся купляць нафту нават у Вэнэсуэле. Азэрбайджан бліжэй.

Шабан: Пасол Беларусі ў Азэрбайджане пару дзён таму праводзіў прэсавую канфэрэнцыю з нагоды плянаванага візыту кіраўніка Беларусі. Ён закрануў пытаньне нафты, супрацоўніцтва ў справе энэргетыкі, дастаўкі азэрбайджанскай нафты праз трубаправод "Адэса-Броды". Але гэта – хутчэй праблемы палітыкі, камэрцыйныя інтарэсы тут ня надта праглядаюцца. У 90-я гады з Азэрбайджану пастаўлялася дызпаліва для пасяўной ва Ўкраіну, яно танкерамі накіроўвалася праз грузінскія порты. Але ў Беларусь ніколі не было ніякіх паставак. Калі Беларусь і прымала праз расейскія нафтаправоды казахстанскую нафту і нафтапрадукты, то Азэрбайджан ніколі не экспартаваў нафтапрадукты праз тэрыторыю Расеі ў былыя савецкія рэспублікі. Таму я лічу, што гучныя заявы прадстаўнікоў Беларусі пра супрацоўніцтва і распрацоўку радовішчаў – гэта іх жаданьне, якое не падмацаванае пакуль камэрцыйнымі прапановамі.

Дракахруст: Вы сказалі пра камэрцыйны складнік. Але, напрыклад, што тычыцца пастаўкі ў Беларусь вэнэсуэльскай нафты, то многія мяркуюць, што яны робяцца па "сяброўскіх цэнах", як Чавэс робіць гэта адносна некаторых краін Лацінскай Амэрыкі, зыходзячы са сваіх міжнародных палітычных амбіцыяў і разьлікаў. Цана на нафту, якую Расея прадае Беларусі, таксама ёсьць прадмет палітычных зьдзелак. А Ілхам Аліеў гуляе ў такія гульні ці ён чысты бізнэсмэн?

Шабан: Я ня думаю, што ў Азэрбайджане страцілі розум і імгненна памянялі палітычную арыентацыю, каб устаць у адзін шэраг з Уга Чавэсам і Аляксандрам Лукашэнкам. Азэрбайджан ня мае ніякіх матываў, каб аб'яднацца зараз з Лукашэнкам супраць Расеі ці супраць мытнага саюзу. Азэрбайджан – гэта рынкавая краіна і зьдзелкі заключае на аснове бізнэсу. Нават стасункі з Турцыяй, можна сказаць, брацкай краінай, у нас заўсёды будаваліся на прынцыпах камэрцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG