Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Нафта з Баку? Тады Лукашэнка заслужыць “Нобэля”


Ці пацячэ ў Беларусь азэрбайджанская нафта? Ці стануць вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан істотным крокам для ўмацаваньня энэргетычнай незалежнасьці Беларусі? Свой прагноз прапануе дырэктар расейскага Міжнароднага інстытуту эканамічнай экспэртызы Яўген Мінчанка.





Мінчанка:
Закупіць нафту ў Азэрбайджане можна. Пытаньне – як даставіць. Гісторыя з вэнэсуэльскай нафтай пакуль для мяне асабіста застаецца загадкавай. Я пакуль не разумею, як гэтыя пастаўкі, ўлічваючы "плячо дастаўкі", могуць быць выгадныя. Афіцыйных дадзеных пра тое, колькі гэта каштуе, мы ня маем. Падлікі аўтарытэтных экспэртаў з Фонду нацыянальнай энэргетычнай бясьпекі РФ сьведчаць пра тое, што гэтая нафта атрымліваецца даражэй, чым расейская нават з усім мытам.

З Азэрбайджанскай нафтай сытуацыя падобная. "Плячо дастаўкі" менш, але пакуль няма падыходзячай трубы. Магла б ісьці гаворка пра авэрс трубы "Адэса-Броды", якая праходзіць праз тэрыторыю Ўкраіны, і дабудове гэтай трубы. Але ўзьнікае пытаньне, хто гэта дасьць, бо зараз труба выкарыстоўваецца ў рэвэрсным кірунку, празь яе пампуецца нафта. І ўлічваючы пазытыўнае разьвіцьцё адносінаў паміж Расеяй і Ўкраінай, я сумняваюся, што атрымаецца зламаць схемы, якія існуюць зараз.

Дракахруст:
А ці ёсьць у Азэрбайджана аб'ёмы свабоднай нафты?

Мінчанка: У прынцыпе ўсё закантрактавана. Але заўсёды можна нешта знайсьці, нешта перахапіць на спотавых рынках. Гіпатэтычна нейкія аб'ёмы, магчыма, можна купіць. Ці змогуць гэтыя аб'ёмы кампэнсаваць тое, што Беларусь купляла ў Расеі? Відавочна, не. Ці будзе гэта так жа выгадна, як было раней, калі Беларусь атрымлівала нафту бяз мыта, а потым прадавала нафтапрадукты (гэта быў адным з асноўных заробкаў краіны і канкрэтных асобаў) – я мяркую, што гэта немагчыма.

Дракахруст: Адна з магчымых разгадак загадкі вэнэсуэльскай нафты для Беларусі можа палягаць у тым, што сябра Уга прадае сябру Аляксандру нафту па сяброўскіх цэнах. А ці можа атрымаць такія ж цэны ад сябра Ільхама?

Мінчанка: Зь Ільхамам Аліевым? Сяброўскія цэны? Гэта проста сьмешна. Азэрбайджан таму так дынамічна разьвіваецца, нават у сытуацыі крызысу, што гэта абсалютна прагматычная краіна, якая лічыць кожную капейку. Калі Лукашэнка атрымае ад Азэрбайджана сяброўскія цэны, яму можна адразу даваць Набэлеўскую прэмію і па псыхалёгіі, і па літаратуры, і па фізіцы – за зьмену яе законаў. Можна ўсе “нобэлеўкі” яму адразу аддаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG