Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які 21-22 чэрвеня знаходзіўся з рабочым візытам у Менску, сёньня дыстанцыяваўся ад газавай вайны. І ён, і ягоны беларускі калега Сяргей Мартынаў казалі журналістам, што энэргетычныя пытаньні не ўваходзяць у кампэтэнцыю міністэрстваў замежных спраў. Адначасова міністры выказалі спадзяваньне, што газавы канфлікт урэшце рэшт вырашыцца. Пра гэта яны заявілі пасьля таго, як пабывалі на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.