Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паліўнай вайне Казахстан прымае бок Расеі


Астана не дазволіць Менску замяніць абкладаную мытам расейскую нафту бязмытнай казаскай.

Як паведамляе маскоўскае выданьне "КоммерсантЪ", напярэдадні прэм’ер-міністар Казахстану Карым Масімаў распарадзіўся аднавіць мыты на некаторыя сыравінныя тавары. У той жа дзень міністар фінансаў Балат Жамшыеў сказаў, што ў найбліжэйшыя дні Казахстан увядзе мыта на нафту, памер якой складзе 20 даляраў за тону.

Расея пастаўляе Беларусі бяз мыта 3 мільёны тонаў нафты для ўнутраных патрэбаў, нагадвае "КоммерсантЪ". Мыта з астатніх аб’ёмаў штогод абыходзіцца Менску ў 2 мільярды. У лістападзе 2009 г. Аляксандар Лукашэнка абмяркоўваў з Нурсултанам Назарбаевым магчымасьць замены расейскай нафты бязмытавай казаскай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG