Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трацейскі суд дабярэцца і да Беларусі


Альтэрнатыўная форма правасудзьдзя – трацейскі суд – будзе значна часьцей ужывацца ў Беларусі. Гэта стане магчымым пасьля таго, як пачне дзейнічаць закон "Аб трацейскіх судах". Сёньня яго ў першым чытаньні прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых дасьледаваньняў Вадзім Іпатаў, які прадстаўляў законапраект, адзначыў, што трацейскі суд – гэта вельмі выгодная справа. Не выпадкова ў Злучаных Штатах Амэрыкі каля 60% усіх эканамічных спрэчак разглядаюцца менавіта трацейскімі судамі. У Расеі зараз дзейнічае каля 600 трацейскіх судоў, ва Ўкраіне – каля 100.

Згодна з новым законам, будзе значна пашырана кампэтэнцыя трацейскага суду і кола суб'ектаў, якія могуць заключаць дамову аб перадачы спрэчак на разгляд трацейскаага суду.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG