Танкер "Мінерва Сафія" з вэнэсуэльскай нафтай для Беларусі, які прыбыў напярэдадні ўвечары ў порт Адэсы, разгружаць на нафтагазавым тэрмінале.
Перамовы кіраўніцтва ААТ "Газпром з прадстаўнікамі беларускага нафтагазавага комплексу не прывялі да дасягненьня дамоўленасьцяў, паведаміў журналістам кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер.
Сёньня ў Пецярбургу пачаліся перамовы паміж "Газпромам" і афіцыйным Менскам адносна амаль 200-мільённага доўгу за газ, які патрабуе ад Беларусі Расея. Як прайшоў чацьверты дзень пяцідзённага газавага ўльтыматуму
Беларусь не прадстаўляла расейскаму боку дакумэнтаў па запазычанасьці за транзыт газу, якая згодна заявы Мінэнэрга Беларусі складае каля 200 мільёнаў даляраў, заявіў у суботу журналістам першы віцэ-прэм'ер РФ Віктар Зубкоў, які ўзначальвае савет дырэктараў "Газпрома".
Расея задзейнічае міжнародныя прававыя мэханізмы ў выпадку пагрозы транзыту энэргарэсурсаў праз Беларусь, заявіў міністар энэргетыкі РФ Сяргей Шматко у суботу журналістам у кулюарах Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
Сярэдні заробак ў Беларусі павінен быць на ўзроўні 500 даляраў да часу правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Кітай разглядае магчымасьць прадстаўленьня Беларусі крэдыту ў памеры 15 млрд. даляраў. Аб гэтым паведаміў 18 чэрвеня старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць.
Аляксандар Лукашэнка наведаў Шклоўскі малаказавод, які летась стаў часткай расейскага канцэрну Юнімілк. Што новага прагучала тут на малочную тэму? Якой рэакцыі можна чакаць на чарговую расейскую забарону экпарту малочных прадуктаў з 4 беларускіх заводаў, сярод якіх, праўда, шклоўскага няма? На пытаньне Свабоды адказвае эканамічны аглядальнік Стась Івашкевіч.
А.Лукашэнка падчас паездкі ў Шклоўскі раён аспрэчыў заявы Масквы пра 200-мільённы газавы доўг Беларусі, назваў ультыматум Крамля "недапушчальным" і акрэсьліў умовы, пры якіх Беларусь пагодзіцца падпісаць дакумэнты Мытнага саюзу.
«Газпром» пачаў падрыхтоўку да скарачэньня пастаўкі газу ў Беларусь. Калі цягам бліжэйшых дзён афіцыйны Менск не пагасіць запазычанасьць, то з 9 гадзіны 21 чэрвеня пастаўкі газу скароцяцца на 85%. Як прайшоў трэці дзень пяцідзённага газавага ўльтыматуму?
Найвышэйшая прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан заявіла, што Мытны зьвяз Беларусі, Расеі і Казахстану шкодзіць міжнароднаму гандлю. Прадстаўнікі ЭЗ тлумачаць выказваньне Эштан.
Беларусь ня мае намеру пускаць замежных інвэстараў у малочную галіну. Тым інвэстарам, хто ўжо ўвайшоў у беларускія малочныя прадпрыемствы, сёньня Аляксандар Лукашэнка агучыў новыя ўмовы
"Россельхознадзор" увёў з 25 чэрвеня часовыя абмежаваньні на пастаўкі малочнай прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў.
Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер падпісаў у пятніцу распараджэньне аб стварэньні апэратыўнага штабу ў зьвязку з сытуацыяй з пастаўкамі газу ў Беларусь.
«Газпром» ад 21 чэрвеня можа скараціць пастаўкі газу ў Беларусь на 85% з-за даўгоў беларускага боку.
Уступленьне ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў складзе «тройкі» краін Мытнага саюзу немагчымае. Расеі, як і іншым краінам, варта імкнуцца ва ЎГА на індывідуальнай аснове.
Міністэрства энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко выказаў спадзяваньне, што «Газпрому» не давядзецца ўжываць санкцыі да Беларусі. Пра гэта С.Шматко заявіў сёньня на міжнародным эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу.
Тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі ад 1 чэрвеня 2010 году павышана на 11% і складзе 90 тысяч рублёў.
Украіна і Беларусь плянуюць стварыць сумеснае прадпрыемства па продажы ва Ўкраіне сьветлых нафтапрадуктаў, вырабленых на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.
Цяперашні газавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй – далёка ня першы ў двухбаковых адносінах, прынамсі, цяперашні канфлікт да дробязяў паўтарае канфлікт жніўня 2007 году, калі Беларусь завінаваціла “Газпрому” амаль паўмільярды даляраў. Тады таксама прагучалі пагрозы скараціць пастаўкі, быў дадзены тыднёвы ўльтыматум і беларускі бок выплаціў усю суму.
Беларускі бок рыхтуе адказ «Газпрому» на яго прэтэнзіі ў сувязі з доўгам і на папярэджаньне пра магчымае адключэньне паставак газу.
Ад 1 ліпеня служба кантролю Расейскай Фэдэрацыі "Роспотребнадзор" будзе працаваць ва ўмовах Мытнага саюзу. Адпаведны загад падпісаў кіраўнік ведамства Генадзь Анішчанка.
Беларусь і Расея пакуль не наблізілі пазыцыі наконт экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты.
Зьявілася першая рэакцыя афіцыйнага Менску на ўльтыматум Крамля, які выступіў з пагрозай скарачэньня паставак расейскага газу, калі Менск цягам 5 дзён ня выплаціць запазычанасьць у памеры 200 мільёнаў даляраў.
У сераду ААТ «Газпрам» чарговы раз накіраваў лісты гэнэральнаму дырэктару ААТ «Белтрансгаз» Уладзімеру Маёраву і першаму намесьніку прэм’ер-міністра Беларусі Ўладзімеру Сямашку.
Як прайшоў першы зь пяці дзён, адведзеных Крамлём афіцыйнаму Менску, каб сплаціць 200-мільённую запазычанасьць за газ? Прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў «Свабодзе», што зь беларускага боку не паступіла ніякай рэакцыі, у тым ліку грошай
Сябра Грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта краіны прафэсар Вячаслаў Оргіш лічыць, што ў дачыненьнях зь Менскам Масква цяпер адначасова вырашае некалькі праблем:
Намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін камэнтуе для нашага радыё патрабаваньне "Газпрому" да Беларусі пагасіць цягам пяці дзён газавую запазычанасьць:
У студзені-траўні 2010 году нафтаперапрацоўчая прамысловасьць Беларусі скараціла аб'ём вытворчасьці прадукцыі ў грашовым выражэньні на 35,9% у параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў сказаў, што Маскве надакучылі паводзіны афіцыйнага Менску ў справе аплаты за газ. Гэта адбіваецца на іміджы "Газпрому", які ня можа атрымаць грошы за сваю прадукцыю.
Многія маскоўскія палітолягі называюць патрабаваньне "Газпрому" да Беларусі пагасіць цягам пяці дзён газавую запазычанасьць пакараньнем за нежаданьне афіцыйнага Менску далучыцца да Мытнага саюзу "тройкі".
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка пракамэнтаваў пазыцыю Расеі адносна доўга Беларусі за пастаўлены расейскі газ:
Прадстаўнік "Газпрому" сказаў карэспандэнту "Свабоды", што "кантрольны дзень – панядзелак". "Потым магчымае скарачэньне паставак газу, як сказаў прэзыдэнт", - паведамілі ў "Газпроме".
У беларускім урадзе пакуль не камэнтуюць заяву расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева аб пяцідзённым тэрміне для аплаты афіцыйным Менскам доўга за газ.
Амбасадар Ірану ў Беларусі паведаміў, што пачатак прамысловай здабычы нафты сумесным беларуска-іранскім прадпрыемствам на радовішчы Джафэйр чарговым разам адкладзены.
Доўг Беларусі на 1 красавіка склаў 22,24 мільярда даляраў. "Пасьля прыходу Лукашэнкі мінімальны доўг разоў у 10 вырас прыкладна", кажа экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.
Зьнешні доўг Беларусі на 1 красавіка — 22,24 мільярда даляраў. Гэта 44,7% валавога ўнутранага прадукту. За IV квартал 2009 году зьнешні доўг вырас на 14,2% пасьля павелічэньня за III квартал на 9,5%.
Экспартнае мыта на нафту ў Расейскай Фэдэрацыі з 1 ліпеня можа скласьці 248,8 даляраў за тону. Мыта ад 1 чэрвеня складае 292,1 даляры за тону.
Пра гэта паведаміў журналістам старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Сяргей Маскевіч.
Беларусь падала хадайніцтва ў Эканамічны суд СНД аб часовай забароне на спагнаньне вывазнога мыта на нафтапрадукты расейскім бокам.
Расея ня бачыць падставаў для перагляду дамоўленасьцяў пра экспартнае мыта на нафту для Беларусі.
Больш за 12,8 трыльёна рублёў уклалі ў сельскую гаспадарку Беларусі ў 2009 годзе. Такую лічбу назваў сёньня міністар фінансаў краіны Андрэй Харкавец у Палаце прадстаўнікоў, дэпутаты якой 10 чэрвеня зацьвердзілі справаздачу ўраду аб выкананьні рэспубліканскага бюджэту за 2009 год.
У Беларускай нафтавай кампаніі паведамілі, што перапрацоўка першай партыі вэнэсуэльскай нафты завершаная і вынікі рэалізацыі нафтапрадуктаў дазваляюць казаць пра эканамічную эфэктыўнасьць яе перапрацоўкі і продажу. Праўда, ніякіх лічбаў пры гэтым не прыводзіцца.
Адкрытай застаецца дата слуханьняў у Эканамічным судзе СНД паводле пазову Міністэрства юстыцыі Беларусі да ўраду Расеі аб неправамоцнасьці спагнаньня мыта на нафту.
У Беларусі на заканадаўчым узроўні дазволеная прыватызацыя "Беларуськалія" і магістральных нафтаправодаў, -- цытуе "Інтэрфакс" кіраўніцу фонду "Дзяржкаммаёмасьць" Натальлю Жарнасек.
Беларусь ня лічыць цяперашні момант спрыяльным для таго, каб разьмяшчаць эўрабонды. Пра гэта ў размове з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў міністар фінансаў Андрэй Харкавец:
Сёньня ў Беларусі людзі актыўна абмяркоўваюць навіну, што цяперашняе ўвазное мыта на імпартаваныя аўтамабілі для фізычных асобаў, хутчэй за ўсё, будзе захавана да 2012-га году. Напярэдадні менавіта пра такое рашэньне экспэртаў краін Мытнага саюзу было паведамлена ў Палаце прадстаўнікоў.
Да канца чэрвеня ў Беларусь з Вэнэсуэлы будуць адпраўленыя два танкеры з нафтай гатунку "Санта-Барбара". Умяшчальнасьць кожнага зь іх - каля 80 тысячаў тон.
Сярэднегадавая цана расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе 187 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік "Газпрома" Сяргей Купрыянаў. А на наступны год цана можа ўзрасьці да 250 даляраў.
Загрузіць яшчэ