Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Да Ўсебеларускага народнага сходу сярэдні заробак павінен дасягнуць 500 даляраў


Сярэдні заробак ў Беларусі павінен быць на ўзроўні 500 даляраў да часу правядзеньня Ўсебеларускага народнага сходу, заявіў Аляксандар Лукашэнка 18 чэрвеня падчас паездкі па Магілёўскай вобласьці.

"Да зьезду мы павінны падыйсьці з узроўнем сярэдняга заробку 500 даляраў. Мы будзем да гэтага ўсяляк імкнуцца. Калі, вядома, нас зноў не накрые якой-небудзь няшчаснай "хваляй", якая прыйдзе з Атлянтыкі або Ціхага акіяну. Увогуле, усе разьлікі падрыхтаваны, і мы, як кажуць, укладваемся ў графік", — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзыдэнта.

Ён зазначыў, што ўрад пачаў павышаць заработную плату пачынаючы зь бюджэтнікаў. "Мы адыходзім ад наступстваў сусьветнага крызісу, які і нас зачапіў", — мяркуе беларускі кіраўнік.

Аднак "у цэлым нам трэба яшчэ вельмі шмат працаваць, каб падыйсьці да гэтага ўзроўню па краіне".

Пра небясьпеку хуткага павелічэньня зарплаты беларускія ўлады раней неаднаразова папярэджваў Міжнародны валютны фонд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG