Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія нафтапрадукты будуць прадаваць ва Ўкраіне


Украіна і Беларусь плянуюць стварыць сумеснае прадпрыемства па продажы ва Ўкраіне сьветлых нафтапрадуктаў, вырабленых на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Адмысловы пратакол падпісалі ў Адэсе прадстаўнікі Міністэрства паліва і энэргетыкі Ўкраіны, кампаніі «Нафтагаз Украіны», беларускага канцэрну «Белнафтахім» і кампаніі «БНК-Украіна» (даччынае прадпрыемства «Беларускай нафтавай кампаніі»), перадае Інтэрфакс.

Таксама да 25 чэрвеня маюць прайсьці дадатковыя перамовы, мэта якіх — падрыхтаваць падпісаньне прамых кантрактаў на буйнааптовыя пастаўкі ва Ўкраіну беларускай прадукцыі ад ліпеня гэтага году.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG