Прэс-служба прэзыдэнта Азэрбайджана сёньня паведаміла, што гэтая краіна выдала Беларусі кароткатэрміновы крэдыт у памеры 200 мільёнаў даляраў пад аплату запазычанасьці за расейскі газ на 12 дзён.
Прадпрыемства «Беларуськалій», беларускія магістральныя нафтаправоды — «Гомельтранснафта «Дружба» і Наваполацкае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты «Дружба» — згодна з прэзыдэнцкім указам ператвараюцца ў акцыянэрныя таварыствы. Як адрэагавалі на гэты ўказ на прадпрыемствах?
Расейскі «Газпром» вызначыў папярэдні кошт прыроднага газу для Беларусі на 2011 год — 250 даляраў за тысячу кубамэтраў. Гэта на 100 даляраў больш, чым «Белтрансгаз» плаціў да нядаўняга часу. У што выліецца для беларускіх спажыўцоў выхад на эўрапейскія цэны?
Кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі сёньня прапанаваў Кітаю «актывізаваць працу над супольнымі праектамі». Гэтую заяву прэм’ер зрабіў на сустрэчы з намесьнікам міністра камэрцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Гао Хучэнам. Сяргей Сідорскі прапанаваў гэтаму міністэрству стаць сувязным зьвяном паміж Беларусьсю і Кітаем.
"Апошні канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй, у выніку якога быў спынены газавы паток у Эўропу, прадэманстраваў неабходнасьць больш цеснага супрацоўніцтва ў рамках ЭЗ", заявіў, прамаўляючы ў сэнаце Гішпаніі ў Мадрыдзе, эўракамісар Хаакін Альмунія.
Паводле старшыні ўраду, Кітай хутка будзе шырока ўдзельнічаць у рэканструкцыі беларускіх аўтадарог і ў пабудове жыльля ў Менску.
Пра гэта паведаміла крыніца ў азэрбайджанскім урадзе.
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе чарговую партыю вэнэсуэльскай нафты чакаюць у канцы чэрвеня.
Міністэрства юстыцыі абскардзіла рашэньне калегіі Эканамічнага суду СНД, якім адхілена хадайніцтва аб часовай забароне (да разгляду спрэчкі) на спагнаньне Расеяй мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў краіну.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 331, у адпаведнасьці зь якім ужо сёлета аб’яднаньне «Беларуськалій» стане адкрытым акцыянэрным таварыствам.
"Газпром" узгадніў гранічную цану газу для Беларусі на 2011 год. У наступным годзе яна складзе да 250 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі, сустаршыня беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Зянон Ломаць заявіў, што Менск разьлічвае на ўдзел кітайскіх карпарацый ў будаўніцтве беларускай АЭС.
Беларусь і Літва разгледзяць магчымасьць будаўніцтва газавага тэрміналу ў порце Кляйпэда.
Пра гэта паведаміў першы намесьнік прэм'ер-міністра Ўладзімір Сямашка зрабіў 28 чэрвеня ў Менску на сустрэчы з намесьнікам міністра гандлю КНР, старшынём кітайскай часткі беларуска-кітайскай камісіі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Гао Хучэнам.
З удзелу ў адкрыцьці гандлёвага цэнтру ОМА ў сталічным мікрараёне Малінаўка (вуліца Напалеона Орды) пачаўся сёньняшні візыт у Беларусь кіраўніка ўраду Літвы Андруса Кубілюса. У пабудове гэтага гіпэрмаркету ўдзельнічалі фінскі холдынг KESKO і літоўскі Senukai.
Віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Шувалаў сказаў, што Мытны саюз Расеі, Казахстану і Беларусі на "другім этапе" свайго фармаваньня можа аказацца бяз гэтай апошняй.
"Адпала неабходнасьць" прыезду дэлегацыі "Газпрома" у Менск. Пра гэта ў інтэрвію БелТА сказаў генэральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімер Маёраў.
Афіцыйны Менск рыхтуецца да перамоваў з «Газпромам» на пачатку наступнага тыдня. Абяцанага адключэньня транзыту расейскай нафты і газу не адбылося.
Прадстаўнікі «Газпрома» прыбудуць у Беларусь у пачатку наступнага тыдня для абмеркаваньня запазычанасьці за транзыт газу. Пра заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Расеі жортска адрэагаваў на пагрозу Аляксандра Лукашэнкі спыніць транзыт расейскага газа і нафты ў Эўропу, калі «Газпром» не даплаціць 32 мільёны даляраў за беларускі транзыт.
Расея спадзяецца, што Беларусь будзе абачлівай і будзе больш дасканала выконваць абавязацельствы па кантрактах аб пастаўках і транзыце расейскага газу.
Такое рашэньне было ўзваленае сёньня на гадавым сходзе акцыянэраў «Газпрома».
Дапаўненьні да кантракту з Беларусьсю будуць падпісаныя ў самы бліжэйшы час. Пра гэта заявіў кіраўнік праўленьня «Газпрома» Аляксей Мілер.
«Газпром» накіраваў Украіне заяўку на павялічэньне штодзённага транзыту газу ў Эўропу на 55-67 мільёнаў кубічных мэтраў. Пра гэта паведамілі ў Мінпаліваэнэрга Ўкраіны.
З 25 чэрвеня Рассельгаснагляд забараніў імпарт малочных прадуктаў чатырох беларускіх вытворцаў у сувязі зь неаднаразовымі выяўленьнямі антыбіётыкаў тэтрацыклінавай групы». Ці можна лічыць гэта працягам леташняй малочнай вайны?
Ад 1 ліпеня зьмяняюцца мытныя правілы ўвозу тавараў на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі. Бяз абкладаньня мытам расейцы змогуць увозіць не 2, а 3 літры моцнага алькаголю, і ня 35, а 50 кіляграмаў рэчаў. Ці закрануць навацыі грамадзян Беларусі?
Такое меркаваньне выказаў у інтэрвію Радыё Свабода Віталь Крукаў, аналітык нафтагазавага сэктару з расейскага Інвэстыцыйнага фінансавага дому "КапиталЪ".
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка чарговым разам прыгразіў перакрыць транзыт нафты і газу празь Беларусь, калі «Газпром» не разьлічыцца цалкам з даўгамі. На пагашэньне запазычанасьці ён даў суткі.
Эканамічны суд СНД назваў дату разгляду пазову Беларусі да Расеі аб неправамоцнасьці спагнаньня мыта на нафтапрадукты. Працэс пачнецца 7 верасьня, аднак калегія суду спадзяецца, што бакі ня вычарпалі ўсіх магчымасьцяў, каб урэгуляваць канфлікт самастойна.
"Яшчэ раз папярэджваю ўрад: няўплата "Газпромам "у поўным аб'ёме паслугаў у бліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпыненні ўсялякіх паслугаў для Расійскай Фэдэрацыі па транспартоўцы вуглевадароднай сыравіны - нафты і газу". "Газпром" заяўляе, што нічога не вінен Беларусі.
Экспэрты, палітолягі, эканамісты і журналісты аналізуюць прычыны і наступствы чарговага газавагу канфлікту паміж Беларусьсю і Расеяй. Хто вінаваты ў канфлікце? Хто перамог у "газвай вайне"? На гэытя і іншыя пытаньні чытайце адказы ў падборцы "Свабоды".
"Кошты на газ для прамысловасьці павінны быць прымальнымі зь гледзішча канкурэнтаздольнасьці канчатковай прадукцыі”, - заявіў міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка, камэнтуючы беларуска-расейскі газавы канфлікт.
Міністэрства юстыцыі Беларусі шкадуе, што Эканамічны суд СНД не задаволіў хадайніцтва пра часовую забарону сплаты мыта на пастаўку нафтапрадуктаў з Расеі.
З аўторка па чацьвер адбылося падзеньне акцыяў "Газпрому" на фондавых біржах. Некаторыя камэнтатары пасьпяшаліся сьпісаць гэта на беларуска-расейскую "газавую вайну", разглядаючы такое наступства спрэчкі, як козыр для афіцыйнага Менску.
Паводле амэрыканскага Інстытуту Гэлапа, сусьветны эканамічны крызіс закрануў штодзённае жыцьцё людзей на ўсіх кантынэнтах.
За пэрыяд вострай фазы газавага канфлікту паміж "Газпромам" і Беларусьсю рынкавы кошт расейскага манапаліста зьнізіўся больш чым на 4,5 млрд. даляраў, паведаміў "Інтэрфакс-Захад" аналітык дасьледчай групы "BusinessForecast" Аляксандр Муха.
Сёньня, пасьля атрыманьня грошай зь Менску, «Газпром» аднавіў пастаўкі газу ў Беларусь у поўным аб’ёме і заплаціў доўг за транзыт у 228 мільёнаў даляраў.
Расейскі друк пра беларуска-расейскі газавы канфлікт.
Канфлікт вакол разьлікаў за пастаўкі ў Беларусь расейскага газу і газавы транзіт "Газпрому" праз беларускую тэрыторыю выклікаў шырокі розгалас. Камэнтары прадстаўніка МЗС і эканамістаў да цяперашняй сытуацыі.
«Газпром» у поўным аб’ёме падае газ на мяжу з Рэспублікай Беларусь для яе ўнутранага спажываньня і транзыту ў Эўропу і Калінінградзкую вобласьць, паведаміла ўпраўленьне інфармацыі расейскай кампаніі.
Беларусь пералічыла «Газпрому» 187 мільёнаў даляраў і цалкам пагасіла доўг за пастаўкі газу. "Беларусь чакае ад «Газпрому» 260 мільёнаў даляраў за транзыт газу да 10:00 24 чэрвеня, інакш транзыт будзе спынены", заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.
Украіна ня ставіць сваёй мэтай дамагчыся якіх-небудзь эканамічных перавагаў за кошт газавага канфлікту Расеі і Беларусі – ”нашых сяброў і суседзяў". Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Левачкін сёньня падчас сустрэчы з журналістамі.
Сёньня «Газпром» трэці раз павялічыў абмежаваньне паставак газу ў Беларусь, цяпер да 60% — з-за таго, што афіцыйны Менск не пагасіў запазычанасьць у 192 мільёны даляраў. У Літве зафіксавалі скарачэньне транзыту расейскага газу зь Беларусі на 30%. Аднак газавы холдынг не рэагуе на патрабаваньні афіцыйнага Менску сплаціць доўг за транзыт газу.
Прадпрыемствы ў рэгіёнах рыхтуюцца да пераходу на альтэрнатыўныя віды паліва. Спэцыялісты даводзяць, што вырашыць праблему нястачы газу ў многіх выпадках немагчыма.
Беларускі цэмэнтавы завод у Касьцюковічах рыхтуецца да плянавага спыненьня ў выпадку скарачэньня падачы газу.
Камісар Эўразьвязу ў энэргетычных пытаньнях Гюнтэр Этынгер званіў міністру энэргетыкі Расеі Сяргею Шматко і віцэ-прэм’еру Беларусі Уладзімеру Сямашку ў справе беларуска-расейскай газавай спрэчкі.
У адрозьненьне ад папярэдніх газавых войнаў, гэтая вызначаецца асаблівай блытанінай. Супярэчлівыя лічбы сустрэчных пазоваў аб розьніцы ў кантрактных цэнах ды транзытнай запазычанасьці замешваюцца на рыторыцы, якая гучыць надзвычай жорстка нават звыкламу да гандлёвых войнаў ды мытна-саюзьніцкай гістэрыі вуху. Цэнтральнай фразай апошніх падзеяў стаў паблажлівы камэнтар Дзьмітрыя Мядзьведзева адносна недапушчальнасьці замены валютных плацяжоў "ні пірагамі, ні маслам, ні сырам". Але тут ён крыху схітраваў. Менавіта ў сыры ды масьле і схаваныя першакрыніцы сёньняшняй вайны.
Камэнтуючы паведамленьні зь Менску адносна таго, што Беларусь зьбіраецца скараціць транзыт газу ў Польшчу і Нямеччыну, польскі прэм'ер-міністар Дональд Туск заявіў:
Пра гэта заявіў журналістам міністар эканомікі і тэхналёгіі Нямеччыны Райнэр Брудэрле.
Загрузіць яшчэ