Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белтрансгаз" і "Газпром" застануцца на дыстанцыі


Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер
Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер

"Адпала неабходнасьць" прыезду дэлегацыі "Газпрома" у Менск. Пра гэта ў інтэрвію БелТА сказаў генэральны дырэктар "Белтрансгазу" Уладзімер Маёраў.


"Мы цалкам можам працаваць дыстанцыйна", - сказаў У.Маёраў.

Ён апавёў, што "Газпром" даслаў у "Белтрансгаз" сваю рэдакцыю дадатковага пагадненьня да транзытнага кантракта. Яна ўзгоднена і накіравана 27 чэрвеня газаваму холдынгу. Бакі істотна наблізілі пазыцыі.

"Думаю, што мы, як раней і плянавалі, у сераду-чацьвер усе неабходныя дакумэнты падпішам", - сказаў У.Маёраў.

Па даручэньні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "Белтрансгаз" інтэнсыфікаваў перамовы з "Газпромам".

У.Маёраў ня выключыў падпісаньня дамовы з "Газпромам" дыстанцыйна.

25 чэрвеня першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка заявіў падчас нарады з удзелам Аляксанра Лукашэнкі: "Мы дамовіліся, што ў панядзелак раніцай прыбывае рабочая група ад «Газпрома» сюды на перамовы ў «Белтрансгаз», працуюць 2 дні, а ў сераду ў другой палове дня прылятае сюда намесьнік Мілера – Голубеў. Мы зь ім падпішам дакумэнт, у якім будзе зафіксавана прызнаньне гэтых даўгоў і тэрміны, калі яны гэтыя грошы вернуць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG