У парадак дня сэсіі Міжнароднай канфэдэрацыі працы, якая працягвае паседжаньні ў Жэнэве, уключана пытаньне аб сытуацыі ў Беларусі.
"Газпром" заяўляе, што сярэдняя гадавая цана газу для Беларусі будзе 187 даляраў. Беларусь жа па-ранейшаму плаціць па цане 150 даляраў, якая ніжэйшая за кантрактную.
8 чэрвеня Камісія ў міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў разгледзіць дамову аб Мытным кодэксе Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. Мяркуецца, што 10 чэрвеня гэты ды іншыя дакумэнты мытнага саюзу «тройкі» будуць прадстаўленыя на ратыфікацыю Палаце прадстаўнікоў.
Курс эўра працягвае зьніжацца, і беларусы таксама могуць атрымаць з гэтага пэўную карысьць. У прыватнасьці, зараз выгадней паехаць на адпачынак у краіны зоны эўра альбо пасьпяшацца набыць тавары, завезеныя з Эўропы да абвалу эўрапейскай валюты.
У Беларусі пакуль афіцыйна не зафіксавана ніводнага выпадку, калі б гаспадар зямельнага ўчастку перадаў сваю зямлю іншаму чалавеку пад выплату рэнты.
Курс адзінай эўрапейскай валюты працягвае зьніжацца, і ў панядзелак эўра дасягнуў новага крытычнага мінімуму з красавіка 2006 году — даляру і 19 цэнтаў.
Золатавалютныя рэзэрвы (ЗВР) Беларусі, падлічаныя паводле стандартаў МВФ, на 1 чэрвеня склалі 5792,4 мільёна даляраў. За травень гэты паказьнік скараціўся на 4,2%, за красавік — на 0,7%.
Менскі аблвыканкам скасаваў забарону на гандаль півам і слабаалькагольнымі напоямі на прыпынках грамадзкага транспарту "пры захаваньні вызначаных умоваў".
Афіцыйны Менск заклапочаны тым, што Расея ўжывае ў гандлі зь Беларусьсю 12 абмежавальных захадаў і сьцьвярджае, што яны "наносяць найбольшую эканамічную шкоду".
"Газпром" гатовы заключыць з "Белтрансгазам" дамову пра пастаўку ў Беларусь газу ў памеры ня болей за 22,5 мільярдаў кубамэтраў на агульную суму 5,625 мільярды даляраў ЗША.
Урад Расейскай Фэдэрацыі ўсклаў на Міністэрства юстыцыі паўнамоцтвы па прадстаўленьні інтарэсаў Расеі на судовым працэсе па нафтавым іску Беларусі ў Эканамічным судзе СНД.
Беларусь адмаўляецца выдаваць Украіне ратыфікацыйныя граматы да дамовы аб мяжы. Чаму зрываюцца дамоўленасьці, дасягнутыя паміж Лукашэнкам і Юшчанкам? Ці стаяць за гэтым скандалам палітычныя праблемы? Якія пэрспэктывы вырашэньня супярэчнасьцяў?
Сёньня ў Беларусі фінішуе спантанная акцыя аўтамабілістаў «Стоп-бэнзін», накіраваная супраць падвышэньня цэнаў на паліва. Удзельнікі акцыі ствараюць штучныя чэргі на АЗС, каб прыцягнуць увагу да праблемы дыспрапорцыі паміж цэнамі на паліва і заробкамі ў Беларусі.
Грамадзянскую акцыю «Стоп-бэнзін!» супраць неабгрунтаванага росту коштаў на аўтамабільнае паліва падтрымалі і ў рэгіёнах. Падрабязнасьці падаюць карэспандэнты «Свабоды».
Пасьля прадстаўленьня першых трох з васьмі законаў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько выйшаў да прэсы. Журналісты задалі яму пытаньне: ці пасьпее Беларусь і да 1 ліпеня ўвайсьці ў Мытны саюз? І ці хоча яна гэтага?
Палата прадстаўнікоў ратыфікавала "Пратакол унясеньня зьмяненьняў у дамову аб прынцыпах зьбіраньня ўскосных падаткаў пры экспарце-імпарце тавараў, выкананьні работ, аказаньні паслугаў пры Мытным саюзе".
3 ліпеня чацьвёрты раз ад 2006 году сустрэліся кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў. На перамовах у Баку зноў уздымалася пытаньне аб супрацоўніцтве ў сфэры энэргетыкі. Кіраўнік Беларусі прыбыў у Баку разам з малодшым сынам Колем.
Ці стануць вынікі візыту А.Лукашэнкі ў Азэрбайджан істотным крокам для ўмацаваньня энэргетычнай незалежнасьці Беларусі? Свой прагноз прапануе расейскі экспэрт Яўген Мінчанка.
Афіцыйны Менск не адмаўляецца ад удзелу ў фармаваньні Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі. І спрабуе знайсьці ўзаемапрыймальныя варыянты вырашэньня рознагалосьсяў.
Тры танкеры з 240 тысячамі тон вэнэсуэльскай нафты для Беларусі прыплывуць ва Ўкраіну ў чэрвені.
Вялікая афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з памочнікам прэзыдэнта краіны Віктарам Шэйманам сёньня накіравалася з Кубы ў Балівію.
2 ліпеня ў Менску прайшоў круглы стол у праблемах бізнэсу і права, арганізаваны Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Беларускі бізнэс працягвае спадзявацца, што лібэралізацыя акажацца рэальнай, а не віртуальнай.
Рэспубліка Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы ў СНД па тэмпах прамысловага росту ў 2010 годзе. Пра гэта сёньня паведаміў Міждзяржаўны статыстычны камітэт Садружнасьці.
Тарыф на транзыт вэнэсуэльскай нафты ў Беларусь празь Украіну ўвосень можа быць перагледжаны. Пра гэта паведаміў міністар транспарту й сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка.
Наколькі сур’ёзны грунт маюць заявы пра супрацоўніцтва Азэрбайджану і Беларусі, пра што напярэдадні візыту А. Лукашэнкі ў Баку казалі і азэрбайджанскія, і беларускія дыпляматы?
У часе перамоваў у Растове-на-Доне з кіраўніцтвам Эўразьвязу прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў агучыў пазыцыю сваёй краіны што да пэрспэктываў уступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (WTO).
Асацыяцыя арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій "Белінфакам" накіравала зварот у Міністэрства эканомікі Беларусі, у якім зьвяртае ўвагу на нядобрасумленную канкурэнцыю "Белтэлекама" па тарыфах на доступ у Інтэрнэт.
Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня 2010 году склаў 33,29 трыльёна рублёў. За студзень-красавік ён вырас на 9,3%.
Гэта вынікае з дасьледаваньняў, якія правялі экспэрты расейскага Інстытуту эканомікі пераходнага пэрыяду. Яны прааналізавалі палітычную і эканамічную незалежнасьць галоўных банкаў краін былога сацыялістычнага лягеру.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі за першыя чатыры месяцы 2010 году склала 2 мільярды 63 мільёны даляраў.
1 чэрвеня беларускія аўтааматары распачалі грамадзянскую кампанію пад назвай «Стоп-бэнзін. Мы — ня дойныя каровы». Уладальнікі аўто пратэстуюць супраць высокіх коштаў на паліва, якія сёлета ўзрасталі ўжо тры разы.
Камунальныя службы афіцыйна падзялілі беларускае грамадзтва на багатых і бедных з гледзішча наяўнасьці элітнай і лішняй нерухомасьці.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў па выніках перамоваў аб стварэньні Мытнага саюзу запланавана на ліпень.
Урад Беларусі вядзе перамовы зь некалькімі патэнцыйнымі інвэстарамі аб магчымым продажы мінарытарнага пакету акцый "Беларуськалію".
Ад 1 чэрвеня экспартнае мыта на расейскую нафту павялічылася з 284 да 292,1 даляра за тону. Гэта прадугледжана пастановай ураду Расійскай Фэдэрацыі ад 26 траўня № 369.
Афіцыйны Менск увязвае стварэньне Мытнага кодэксу ў рамках Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі з адменай уведзенага ад 1 студзеня 2010 году расейскага экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты.
Будучыню Мытнага саюзу камэнтуюць беларускі эканамічны экспэрт Сяргей Чалы і дырэктар расейскага Міжнароднага інстытуту эканамічнай экспэртызы Яўген Мінчанка.
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці распачала крымінальную справу ў адносінах да кіраўніцтва адкрытага акцыянэрнага таварыства "Шклозавод "Нёман". Чыноўнікі абвінавачваюцца ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі пры выкарыстаньні дзяржаўнай грашовай дапамогі.
Мытны саюз, як і плянавалася, запрацуе ад 1 ліпеня. Але — безь Беларусі. Такое рашэньне было прынятае ў Санкт-Пецярбургу 28 траўня кіраўнікамі ўрадаў Расеі і Казахстану.
Цэны ў роздраб на цукар-пясок і яго мінімальная адпускная цана для прамысловай перапрацоўкі ад сёньня падвышаныя ў сярэднім на 5%. Аб гэтым паведаміла прэс-служба міністэрства эканомікі Беларусі.
Расея і Казахстан будуць уступаць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю ў двухбаковым фармаце, калі Беларусь не далучыцца да дамовы ў рамках Мытнага саюзу.
Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што Расея і Казахстан ад 1 ліпеня ўводзяць у дзеяньне Мытны кодэкс Мытнага саюзу.
Мыты на нафту ў гандлі паміж краінамі Мытнага саюзу ўжывацца ня будуць пасьля ратыфікацыі пагадненьня пра адзіную эканамічную прастору. Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін падчас паседжаньня вышэйшага органу Мытнага саюзу ў Санкт-Пецярбурзе.
Абмяркоўваць прапановы па далейшым разьвіцьці супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў газавай сфэры можна будзе толькі пасьля выкананьня беларускімі калегамі кантрактных абавязаньняў у поўным аб’ёме, заявіў прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў.
Як паведаміў Аляксандар Цімашэнка, прэс-сакратар старшыні беларускага ўраду, гэта зьвязана з захаваньнем шэрагу нявырашаных пытаньняў у Мытным саюзе.
Якім чынам зьмякчэньне амэрыканскіх санкцыяў уплывае на цяперашнюю працу беларускіх прадпрыемстваў «Лякафарба» ў Лідзе і «Полацак-Шкловалакно»?
Лукашэнка заявіў, што Расея можа атрымаць кантроль над магістральнымі газаправодамі і нафтаперапрацоўчымі магутнасьцямі краіны. Масква сустрэла заявы А.Лукашэнкі з энтузіязмам.
Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў Магілёве, паведаміў, што Беларусь чакае новыя танкеры з нафтай з Вэнэсуэлы, і падзякаваў Украіне за дапамогу ў транзыце вэнэсуэльскай нафты з порту Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Загрузіць яшчэ