Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньня даражэе цукар. Чацьвёрты раз у 2010 годзе


Belarus -- woman in Minsk street holds money, 28Feb2008
Belarus -- woman in Minsk street holds money, 28Feb2008

Цэны ў роздраб на цукар-пясок і яго мінімальная адпускная цана для прамысловай перапрацоўкі ад сёньня падвышаныя ў сярэднім на 5%. Аб гэтым паведаміла прэс-служба міністэрства эканомікі Беларусі.

Як падае”Интерфакс-Запад”, рашэньне прынятае паводле прапановы канцэрну "Белдзяржхарчпрам" "з улікам наяўных у сумежных дзяржавах больш высокіх цэнаў у роздраб на цукар-пясок", – растлумачылі ў міністэрстве.

Пастановай міністэрства №87 цэны ў роздраб на цукар-пясок складзе 2,72 тысяч бел. рублёў за 1 кіляграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты за 1 кг – 2,98 тысяч бел. рублёў.

Цяперашняе падвышэньне цэнаў на цукар – чацьвёртае ў 2010 годзе. З 28 студзеня яны былі падвышаныя ў сярэднім на 10%, з 27 лютага і 30 сакавіка – яшчэ на 5%. У 2009 годзе падвышэньне коштаў на цукар у краіне праводзілася тройчы – два разы ў сярэднім на 2,5% і адзін раз на 5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG