Радыё Свабода Сёньня на аўтазаводзе ў Абчаку пад Менскам прэзэнтаваны аўтамабіль “Саманд” — плён іранскіх інжынэраў-канструктараў, узяты за аснову ў чарговай спробе наладзіць у Беларусі выпуск замежных легкавікоў. На іранскіх “скакуноў” (так з пэрсідзкай перакладаецца “саманд”), як лічаць арганізатары вытворчасьці, неўзабаве перасядуць тысячы беларускіх аўтааматараў. Як стала вядома, апроч Беларусі, “Саманды” яшчэ будуць зьбіраць у Азэрбайджане, Сэнэгале й Сырыі.