Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Раманчук: “Міністры зарабляюць у 15—20 разоў больш за рабочых і сялян”


Радыё Свабода На пытаньні “Свабоды” адказваюць кіраўнік навукова-дасьледчага Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук і рэдактар газэты “Товарищ” Сяргей Вазьняк.

(Спадар: ) “Пытаньне да Радыё Свабода: які месячны заробак у беларускіх міністраў, генэралаў і чыноўнікаў розных узроўняў? І які заробак у сярэднім у рабочых і сялянаў?”

Адказвае кіраўнік навукова-дасьледчага Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук:

(Раманчук: ) “Міністры, людзі, якія займаюць буйныя пасады ў вэртыкалі, а таксама тыя, хто працуе ў нашых беларускіх манаполіях, іх заробкі на месяц, безумоўна, больш за 1 тысячу даляраў. А ёсьць прыклады, калі заробкі складаюць больш як 2 тысячы даляраў. Гэта ў 15—20 разоў больш за заробкі чалавека, які працуе на сельскагаспадарчым прадпрыемстве, на прадпрыемствах мясцовага ўзроўню. Такім чынам, тая роўнасьць, якая дакляруецца ўладамі, безумоўна, толькі на паперы зьяўляецца роўнасьцю. І калі мы плацім за камунальныя паслугі, мы плацім іх на заробкі тых чыноўнікаў, міністраў, кіраўнікоў, якія ўсё гэта ўключаюць у сабекошт. І гэтыя апэтыты чыноўнікаў растуць”.

* * *

(Спадар: ) “Паважаная “Свабода”! Я чуў, што Смаленскі поліграфічны камбінат скасаваў дамову на друкаваньне незалежных беларускіх газэтаў. Чыя гэта была ініцыятыва?”

На гэтае пытаньне нашага слухача мы папрасілі адказаць Сяргея Вазьняка, рэдактара газэты “Товарищ”, якую Смаленскі камбінат таксама адмовіўся друкаваць:

(Вазьняк: ) “Фармальна дакумэнт падпісаны дырэктарам Смаленскага поліграфічнага камбінату. Але, наколькі я разумею, ня ён прымаў гэтае рашэньне. Хутчэй за ўсё, беларуская ўлада знайшла рычагі, пры дапамозе якіх націснулі на гэтага дырэктара поліграфічнага камбінату”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG