Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяса і астатнія харчы ў Польшчы патаньнелі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы таньнеюць харчы, што ўвесну здараецца надзвычай рэдка. Гэта прыцягвае беларускіх чаўнакоў, якія, нягледзячы на кантроль на польска-беларускай мяжы, усё больш ахвотна купляюць перадусім польскія мясныя прадукты.

Пяць месяцаў таму Расея забараніла ўвоз польскіх мясных прадуктаў на сваю тэрыторыю нібыта з-за падробленых дакумэнтаў, якія выкарыстоўвалі некаторыя фірмы. Аднак распаўсюджанае меркаваньне, што гэта было зроблена па палітычных матывах. Як бы ні было, аднак у выніку на ўнутрыпольскім рынку мяса стала больш, і яно пачало таньнець. Гэтаму працэсу, што да мяса птушкі, дапамог таксама ажыятаж вакол птушынага грыпу.

Кошты мяса пацягнулі ўніз цэны на ўсе харчы – яны таньнеюць штомесяц прыкладна на паўпрацэнта. Пры інфляцыі 0,4% у месяц гэта даволі шмат і адчувальна таксама для пакупнікоў зь Беларусі.

(Прадавачка: ) “Калі беларусы купляюць, дык купляюць даволі добрыя рэчы – шынкі, вэнджаную каўбасу. Але заўважна таксама тое, што цяпер яны абмяжоўваюцца – купляюць менш, чым калісьці, але купляюць”, – кажа прадавачка адной зь мясных крамаў у Бяла-Падлясцы.

Больш беларусы апошнім часам купляюць і ў гандляра мясам на гарадзкім кірмашы.

(Гандляр: ) “Мы хочам, каб мяжа была больш свабоднай. Навошта гэтыя абмежаваньні, забароны на ўвоз беларусамі ў сваю краіну польскіх харчоў. Беларускія фірмы маглі б таксама тое, чаго ў іх няма, купляць у нас”.

Найчасьцей з харчоў беларусы купляюць у Польшчы мясныя прадукты, яблыкі, цытрусавыя, цыбулю, малочныя прадукты, сокі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG