Мастацкі музэй Стэдэлейк у Амстэрдаме, які валодае самай вялікай па-за межамі Расеі калекцыяй твораў Казіміра Малевіча, мае намер адмовіцца ад выкарыстаньня тэрміну «Расейскі авангард».
Гэта другая перамога швэдкі — першая была 11 гадоў таму.
30 гадоў таму ў Наваполацку было створана Таварыства вольных літаратараў (ТВЛ). Пры ім выходзіў часопіс «Калосьсе», дзейнічала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» і была заснаваная літаратурная прэмія «Гліняны Вялес».
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што Эўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адмовіў Уладзіміру Зяленскаму ў магчымасьці выступіць зь відэазваротам у фінале музычнага конкурсу «Эўравізія».
На гэтым тыдні многія СМІ паведамілі, што для турыстаў адкрылі другі паверх палаца Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёну. Менавіта падчас рэстаўрацыі гэтага палаца, 30 сакавіка 2021 году, там затрымалі мастака Алеся Пушкіна.
Гурт «Let 3» выконвае песьню пра вусатага дыктатара, які носіць вайсковую форму, пагражае сьвету ядзернай зброяй і езьдзіць на трактары.
Набыла моц пастанова Камітэту стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі Рэспублікі Польшча, якая рэкамэндуе выкарыстоўваць толькі польскую назву Królewiec для Калінінграду.
Сёньня ў Лівэрпулі пройдзе першы паўфінал «Эўравізіі». Хоць беларускага выканаўцы на конкурсе ня будзе, беларусы могуць галасаваць.
5 траўня ў Музэі вольнай Беларусі прайшла чытка-пэрформанс п’есы. Паразмаўлялі з рэжысэркай і акторкамі, даведаліся, як прыйшла ідэя, ці задаволеныя яны экспэрымэнтам і што плянуюць далей.
Хоць працы працягваюцца — наноў адбудоўваецца аранжарэя, разбураная ў гады Другой сусьветнай вайны, і капліца — наведаць сядзібу ўжо можна. Для турыстаў адкрыты другі паверх — там праводзяць экскурсіі.
Стужку «Беларусь 23.34» пра падзеі жніўня 2020 году і людзей, якія зазналі катаваньні на Акрэсьціна, можна паглядзець у інтэрнэце.
Падзеі 8 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
У суботу 6 траўня ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці адбыўся абрад Юраўскі карагод, які ўнесены ў Сьпіс сусьветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Замаскварэцкі суд расейскай сталіцы арыштаваў рэжысэрку Яўгенію Бярковіч на два месяцы па абвінавачаньні ў апраўданьні тэрарызму ў сувязі з тэатральнай пастаноўкай «Фініст ясны сокал». Пра гэта паведамляе выданьне «Медиазона».
Як пераадолець адчужанасьць паміж беларусамі і літоўцамі? Ці магчымыя зьмены ў гістарычнай сьвядомасьці літоўцаў калі мова ідзе пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і разуменьне гэтай дзяржавы? Што для гэтага павінны зрабіць беларусы?
Беларускі інстытут навукі і мастацтва Канады (БІНіМ) і Згуртаваньне беларусаў Канады выдалі кнігу Зіны Гімпелевіч «Biełarusian Fine Art: Time and Time Again» (аўтарка перакладае назоў сваёй кнігі як — «Беларускае выяўленчае мастацтва: зноў і зноў»).
Кацярына Маркавец — рэжысэрка дакумэнтальных фільмаў і тэлепраграмаў, адна з аўтараў дакумэнтальнай трылёгіі аб пратэстах у Беларусі для брытанскай The Guardian, сябра журы шэрагу міжнародных кінафэстываляў.
У вёсцы Селішча Ўшацкага раёна абрынулася сьцяна корпуса кляштара бернардынцаў пры касьцёле Сьвятой Веранікі.
У сярэдняй школе № 76 Менска адкрыўся музэй, прысьвечаны народнаму пісьменьніку, ганароваму старшыні праўладнага Саюза пісьменьнікаў Беларусі, генэралу-лейтэнанту Мікалаю Чаргінцу.
У заключнай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае пра магчымасьць поўнай рэгенэрацыі Строга гораду, пра гатовы архітэктурна-пляніровачны плян рэгенэрацыі і пра хуткую магчымасьць віртуальных экскурсій па Старым горадзе.
Ваенны час і жахлівыя краявіды наўкольля вымагаюць простых і ясных словаў.
Адзін з самых вядомых беларускіх опэрных сьпевакоў Ільля Сільчукоў, якога ў 2020 годзе звольнілі ў Беларусі за грамадзянскую пазыцыю, у пачатку чэрвеня ўпершыню выступіць у знакамітым тэатры La Scala ў Мілане, паведамляецца на сайце опэры.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка вынес рашэньне аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага аб'яднаньня літоўцаў «Гімціне». Адпаведны пазоў у суд раней падало галоўнае ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму.
Рашэньне прыняў суд Гомельскага раёну 26 красавіка.
У праскім выдавецтве «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча, «дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран».
Пра наватарства пастаноўкі і сёньняшняе гучаньне Караткевіча пагутарылі са стваральнікамі спэктакля — рэжысэрам Мікалаем Халезіным, аўтарам лібрэта паэтам Андрэем Хадановічам, выканаўцам галоўнай ролі сьпеваком Ільлём Сільчуковым і кампазытаркай Вольгай Падгайскай.
Хто на Віленшчыне гаворыць па-беларуску? Якія дыялекты гістарычна там існавалі і бытуюць цяпер? І ці дае падставы моўна-лінгвістычная сытуацыя ў пэўным рэгіёне для палітычных высноваў і тэрытарыяльных прэтэнзій?
14–16 верасьня ў прэстыжным лёнданскім тэатры Барбікан адбудзецца прэм’ера спэктакля Беларускага свабоднага тэатру «Дзікае паляваньне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесьці Ўладзімера Караткевіча.
У Менску акцыя да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС сёлета праводзіцца ня будзе, паведаміла арганізацыя «Экадом».
25 красавіка пачынаецца праца стрымінгавай плятформы Votvot — новага расейскамоўнага мультымэдыйнага праекту мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Дзейнасьць гэтага інстытуту ня мае аналягаў у гісторыі беларускай дыяспары. Ужо 70 гадоў Беларускі інстытут навукі і мастацтва дасьледуе і папулярызуе гісторыю і культуру Беларусі, ня маючы ані ўласнай сядзібы, ані дзяржаўных фінансаў, ані штату супрацоўнікаў.
Паразмаўлялі з Наталкай Харытанюк пра натхненьне і рэсурсы для самастойнага вывучэньня ангельскай дома.
Беларуская дакумэнталістка расказала Свабодзе пра ідэю стужкі і цяжкасьці падчас здымкаў.
Міжнароднае сьвята кнігі UNESCO дзе-нідзе стала народным. У Каталёніі дзень сьвятога Жордзі (Юр’я) ператварыўся ў дзень Кнігі і Ружы — сёньня там дораць і тыя, і другія (кнігі, натуральна, на роднай мове). У Беларусі пакуль такой завядзёнкі няма, таму хаця б пройдзем ТЭСТ.
Святлана Ціханоўская выступіла на Канфэрэнцыі беларусаў сьвету, дзе агучыла чатыры галоўныя прыярытэты працы Офісу і Аб’яднанага пераходнага кабінэту.
Сяргей Абламейка расказвае пра найвялікшую загадку менскай фотагісторыі — поўную адсутнасьць у архівах даваенных здымкаў Замчышча і пра прыгожую спробу беларускіх інтэлектуалаў абараніць рэшткі Старога гораду ў 1956 годзе, а таксама пра тых, хто гэтай спробе перашкодзіў.
Чаму многія ўцекачы зь Беларусі гавораць на мове чужой краіны? Да якой літаратуры належаць расейскамоўныя творы беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў? Кім будуць іхныя дзеці, якіх бацькі вывезьлі з радзімы ў несьвядомым узросьце?
Паразмаўлялі з аўтаркай падкасту «Што ты тут забыў», псыхалягіняй, гештальт-тэрапэўткай Кацярынай Розінай. Даведаліся, як ствараўся падкаст, як тэма выбрала аўтарку і чаму гэта пра ўсіх нас.
Свабода сустрэлася з выдаўцом на беластоцкім кніжным кірмашы і даведалася падрабязнасьці гучнай дамовы.
У польскім Модліне (аэрапорт пад Варшавай) узнавілі рэаліі менскага аэрапорта.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1500 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.
Міжнародная акцыя ў падтрымку чытаньня «Бібліяноч» прымеркаваная да Сусьветнага дня кнігі і аўтарскага права, заснаванага UNESCO ў 1995 годзе, які адзначаецца штогод 23 красавіка.
Карыстальнікі audiobooks.by у Беларусі бачаць ня сайт, а апавяшчэньне: «Доступ да рэсурсу абмежаваны дзеля выкананьня рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».
У Менску акцыя да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС сёлета праводзіцца ня будзе, паведамляе арганізатары сёлетняга Чарнобыльскага тыдня, арганізацыя «Экадом».
21–23 красавіка ў польскім Беластоку пройдзе кніжная выстаўка, у якой возьмуць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы.
Горадзенскі абласны суд 28 красавіка разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Пяляскага грамадзкага абʼяднаньня літоўцаў «Гімціне», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.
Паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч ужо год вядзе канал на ютубе. Ён расказаў Свабодзе пра свае ўражаньні, пляны і параіў, якія кнігі варта зараз пачытаць беларусам.
Грамадзкі дзеяч, сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін разважае, паводле якога крытэру людзей кідаюць за краты, ці ёсьць лёгіка ў тым, як караюць людзей, якіх людзей караюць, ці дасягаюць карныя органы пастаўленых задачаў і які можа быць адказ грамадзтва на рэпрэсіі.
Загрузіць яшчэ