Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Эўравізіі-2023» перамагла швэдзкая сьпявачка Loreen, якая ў 2012-м падтрымала Алеся Бяляцкага


Loreen з галоўным прызам конкурсу
Loreen з галоўным прызам конкурсу

Гэта другая перамога швэдкі — першая была 11 гадоў таму.

Швэдзкая сьпявачка Loreen зноў перамагла на «Эўравізіі». Посьпех ёй прынесла песьня «Tattoo».

Другое месца заняла Фінляндыя, а трэцяе — Ізраіль.

Конкурс праводзіўся ў брытанскім Лівэрпулі, бо ва Ўкраіне, дзе ён меўся праходзіць адпачатна празь пераможцаў папярэдняга конкурсу, працягваецца вайна.

Вынікі конкурсу
Вынікі конкурсу

Ларэн Зінэб Нора Тальгаўі перамагала ў музычным конкурсе ў 2012 годзе і паўтарыла дасягненьне ірляндца Джоньні Логана, які быў пераможцам у 1980-м і 1987-м. Адзінаццаць гадоў таму, у Баку, перамогу Loreen прынесла песьня Euphoria. Пры гэтым цікава, што Швэцыя дагнала Ірляндыю і ў агульнай колькасьці перамог у конкурсе — цяпер у краін па 7 вікторый.

Наўпрост падчас сёлетняга фіналу расейцы атакавалі Цярнопаль. Зь яго паходзіць гурт Tvorchi, які сёлета прадстаўляў Украіну. У конкурсе ён заняў 6-е месца.

Беларусь трэці год запар не прымала ўдзелу ў конкурсе — яе не дапускаюць да ўдзелу праз санкцыі за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны.

У 2012-м пасьля свайго выступу ў Віцебску на Славянскім базары Loreen сустрэлася з жонкай палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальляй Пінчук, намесьнікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.

Яна выказала словы падтрымкі Бяляцкаму і іншым беларускім палітзьняволеным, падпісалася пад пэтыцыяй аб забароне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Сёньня Бяляцкі зноў палітвязень, таксама за кратамі апынуўся і Стэфановіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG