Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм пра рэпрэсіі і катаваньні ў Беларусі ўключылі ў онлайн-праграму «Артдокфэсту». Ён даступны для прагляду


Лягатып фільму «Беларусь 23.34»
Лягатып фільму «Беларусь 23.34»

Стужку «Беларусь 23.34» пра падзеі жніўня 2020 году і людзей, якія зазналі катаваньні на Акрэсьціна, можна паглядзець у інтэрнэце.

Фільм даступны ў онлайн-праграме «Артдокфэсту».

Стужку можна паглядзець да 15 траўня па падпісцы ў любой краіне сьвету, акрамя Беларусі. Яна даступная на сайце фэстывалю дакумэнтальнага кіно.

Рэжысэрка фільму — Тацяна Сьвірэпа.

Фільм зьняты на аснове 25 інтэрвію з ахвярамі і хронікі. У «Беларусь 23.34» паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту: марш і затрыманьне, паездка ў турэмным грузавіку, рэгістрацыя ў аддзяленьні міліцыі, суд, турма, вызваленьне і асэнсаваньне перажытага.

Твары герояў фільму схаваныя ў мэтах бясьпекі. З гэтай жа прычыны фільм нельга паглядзець у Беларусі.

Назва «Беларусь 23.34» вынікае з тагачаснага нумару артыкула ў Адміністрацыйным кодэксе, паводле якога пратэстоўцаў найчасьцей судзілі за масавыя выступленьні супраць уладаў у 2020 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG