Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Radio Free Europe / Radio Liberty адкрывае расейскамоўную стрымінгавую плятформу Votvot


Лягатып плятформы Votvot
Лягатып плятформы Votvot

25 красавіка пачынаецца праца стрымінгавай плятформы Votvot — новага расейскамоўнага мультымэдыйнага праекту мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.

Votvot забясьпечвае знаёмства з пераважна недаступнымі ў Расеі праграмамі і перадачамі на тэмы культуры з удзелам аўтараў, творчасьць якіх абмежавана ў распаўсюджваньні або забаронена з прычыны іх крытыкі ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

Votvot характарызуе сябе як плятформу для свабоднага выказваньня меркаваньняў для шырокай аўдыторыі, у тым ліку для моладзі, якая цікавіцца альтэрнатывамі традыцыйным праграмам навін. На плятформе можна знайсьці дакумэнтальныя фільмы, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, дзіцячыя адукацыйныя праграмы.

Votvot, у прыватнасьці, атрымаў эксклюзіўныя правы на запіс канцэрта расейскага рэпэра FACE, які ня можа вярнуцца ў Расею з прычыны асуджэньня вайны супраць Украіны. Таксама ў сьпісе прапаноў плятформы — турыстычнае шоў і музычная анталёгія «Страна грез с Олегом Скрипкой», прысьвечанае музыцы і культурнай спадчыне Ўкраіны. Votvot прапануе ўвазе аўдыторыі дакумэнтальныя фільмы рэжысэраў Андрэя Лашака і Віталя Манскага, у тым ліку іх новыя працы.

Праграма Votvot бясплатна даступная на сайце votvot.tv, ва ўсіх буйных крамах мабільных праграмаў Smart TV, а таксама ў сацыяльных сетках. Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода распрацавала схему абыходу цэнзурных абмежаваньняў, каб забясьпечыць шырокі доступ да кантэнту Votvot у Расеі.

  • Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода — некамэрцыйная мэдыякарпарацыя, якая распаўсюджвае інфармацыю на розных плятформах (інтэрнэт, радыё, тэлевізія, відэа) у 22 краінах Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі на 26 мовах.
  • Карпарацыя як прыватны атрымальнік грантаў фінансуецца за кошт сродкаў, якія дае Кангрэс ЗША праз Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя. Амэрыканскім афіцыйным, урадавым і партыйным асобам не дазваляецца ўмешвацца ў рэдакцыйную палітыку.
  • Агульная аўдыторыя Radio Free Europe / Radio Liberty ацэньваецца ў дзясяткі мільёнаў гледачоў, чытачоў і слухачоў. Штаб-кватэра мэдыякарпарацыі знаходзіцца ў Празе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG