Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэпрэсаваны беларускі выдавец Янушкевіч заключыў кантракт са Стывэнам Кінгам


Андрэй Янушкевіч на кніжнай выставе ў Кіеве. Архіўнае фота
Андрэй Янушкевіч на кніжнай выставе ў Кіеве. Архіўнае фота

21–23 красавіка ў польскім Беластоку пройдзе кніжная выстаўка, у якой возьмуць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы.

«Цяпер сусьветна вядомы пісьменьнік — наш аўтар. Плянуем выдаць як яго клясычныя творы, так і найноўшыя. Выданьне беларускіх перакладаў асабліва важнае таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расеі. Гэта быў ягоны адказ на ўварваньне ва Ўкраіну.

Першую кнігу плянуем выдаць ужо сёлета. Што гэта будзе? Прыходзьце на кніжную выставу ў Беластоку ў пятніцу, суботу і нядзелю, і даведайцеся першымі наўпрост ад мяне», паведаміў у Facebook беларускі выдавец Андрэй Янушкевіч.

21–23 красавіка ў польскім Беластоку пройдзе кніжная выстаўка, у якой возьмуць удзел незалежныя беларускія выдавецтвы. У іх будзе павільён пад нумарам 24. У суботу, а 14 гадзіне там адбудзецца сустрэча зь пісьменьнікам Алесем Кудрыцкім, аўтарам кнігі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» (жанр фэнтэзі 12+), якая выйшла ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча; у нядзелю, у 12 гадзін — з Уладзімерам Арловым. Таксама можна будзе набыць і іншыя апублікаваныя кнігі.

Андрэй Янушкевіч — заснавальнік аднайменнага папулярнага выдавецтва, якое выпускала як сучасную літаратуру, так і клясыкаў. Асабліва яно было вядома сваімі перакладамі папулярнай замежнай літаратуры на беларускую мову, напрыклад сэрыі кніг пра Гары Потэра. Многія кнігі выдавецтва станавіліся бэстсэлерамі.

У Польшчы Янушкевіч заснаваў ініцыятыву «Кнігаўка». Яе кнігі выходзяць у гэтай краіне, але даступныя для заказу ў іншыя краіны сьвету.

Ціск на выдавецтва «Янушкевіч»

  • 22 сакавіка 2022 году «ў сувязі з вострай неабходнасьцю» арандадаўца папрасіў выдавецтва «Янушкевіч», якое працавала з 2014 году, вызваліць офіс цягам 3 дзён.
  • 16 траўня выдавецтва адкрыла новую кнігарню «Кнігаўка», куды ў той жа дзень наведаліся праўладныя прапагандысты Рыгор Азаронак і Людміла Гладкая, якія абурыліся гістарычнымі кнігамі і літаратурай на беларускай мове.
  • Усьлед за імі прыйшлі сілавікі зь ператрусам. У краме канфіскавалі сотні кніг, сілавікі зьбіраліся праверыць іх на наяўнасьць экстрэмісцкіх матэрыялаў.
  • Адбыўся ператрус і закрыцьцё крамы. Было канфіскавана 200 кніг, 15 найменьняў адпраўленыя на экспэртызу на наяўнасьць у іх прыкмет экстрэмізму.
  • Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы Насту Карнацкую арыштавалі на 28 і 23 сутак адпаведна.
  • Андрэй Янушкевіч вымушана пакінуў Беларусь. Супрацоўніка выдавецтва Сяргея Макарэвіча затрымалі 4 лістапада 2022 году, цяпер ён у турме.
  • 10 студзеня 2023 году выдавецтва «Янушкевіч» было пазбаўлена ліцэнзіі і права выдаваць кнігі ў Рэспубліцы Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG