Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы канчаткова адмовіліся ад расейскай назвы «Калінінград»


Калининград, Królewiec, Каралявец. Марскі порт гораду
Калининград, Królewiec, Каралявец. Марскі порт гораду

Набыла моц пастанова Камітэту стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі Рэспублікі Польшча, якая рэкамэндуе выкарыстоўваць толькі польскую назву Królewiec для Калінінграду.

Камітэт стандартызацыі геаграфічных назваў за межамі Рэспублікі Польшча дзейнічае пры Галоўным дэпартамэнце геадэзіі Польшчы, пастанову прынялі яшчэ 12 красавіка.

Улады патлумачылі пастанову ў некалькіх пунктах:

  • горад, які цяпер носіць расейскую назву «Калининград», вядомы ў Польшчы пад традыцыйнай назвай Królewiec;
  • цяперашняя назва штучная, не зьвязаная ні з горадам, ні з рэгіёнам;
  • факт прысваеньня буйному гораду, які месьціцца каля межаў Польшчы, імя М.І. Калініна, злачынца, суадказнага, між іншым, за вынясеньне пастановы аб масавым забойстве палякаў (Катынскі расстрэл), мае ў Польшчы эмацыйны і нэгатыўны характар;
  • геаграфічныя назвы, акрамя ідэнтыфікацыйнай функцыі, могуць мець і сымбалічныя, а цяперашняя расейская назва гораду зьяўляецца элемэнтам сымбалічнай прасторы Расеі, таксама навязанай рэцыпіентам з-за межаў гэтай краіны;
  • падзеі, зьвязаныя з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, увядзеньнем так званага «русского мира», вядзеньне Расеяй інфармацыйнай вайны, прымушаюць нас паглядзець на пытаньне навязаных імёнаў, якія выклікаюць вялікія спрэчкі;
  • кожная краіна мае права выкарыстоўваць на сваёй мове традыцыйныя назвы, якія складаюць яе культурную спадчыну, і яе нельга прымусіць выкарыстоўваць непрымальныя для яе назвы на сваёй мове.

Калінінградзкая вобласьць — расейскі экскляў, які мяжуе з Польшчай і Літвой. Плошча больш за 15 тысяч км2, там пражывае каля мільёна чалавек. Найбуйнейшым яе цэнтрам зьяўляецца Калінінград, на нямецкай мове Кёнігсбэрг. Горад доўга насіў менавіта апошнюю назву, але быў пераназваны камуністамі. А першая назва — Тувангстэ.

Назву Калінінград горад атрымаў у ліпені 1946 году ў гонар Міхаіла Калініна, які загінуў месяцам раней. Гэта савецкі палітык, які браў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць беларусаў, палякаў і іншых народаў.

Варта адзначыць, што слова Królewiec (Крулевец) і без афіцыйных дакумэнтаў шырока ўжываецца ў польскай мове.

У беларускай мове ёсьць свая традыцыйная назва гэтага гораду — Каралявец, але апошнім часам яе выкарыстоўваюць рэдка, ужываючы саветызаваную назву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG