Пра падзеі ў Беларусі з пункту гледжаньня літаратуры і найноўшай гісторыі размаўляем з дырэктарам расейскага выдавецтва «Время», ураджэнцам Менску Барысам Пастарнакам.
Сяргей Міхалок сказаў, што музы́кі Brutto не прызнаю́ць вынікі выбараў у 2020 году і ня лічаць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Ён заклікаў правесьці новыя сумленныя прэзыдэнцкія выбары.
Грамадзкія арганізацыі і творчыя саюзы Беларусі выступілі з заявай сваіх кіраўнікоў.
Музычны экспэрт, прадусар, заснавальнік парталу «Тузін Гітоў», аўтар праграмы «Belsat Music Live» Сяргей Будкін распачынае новы праект «Тэлебудка».
29 жніўня вядомы маскоўскі аўкцыён сучаснага мастацтва VLADEY праводзіць таргі, дзе 30 лотаў — творы беларускіх мастакоў. Выручаныя ад продажу сродкі пойдуць на дапамогу пацярпелым у Беларусі і мастакам.
Прызавы фонд за першае месца на сёньняшні дзень складаецца зь дзьвюх частак: асноўныя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх — унёсак кампаніі «Карэнсі Ком Бел» у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце.
У Менску 28 ліпеня праходзіць акцыя салідарнасьці з акторамі Купалаўскага тэатру. Акторы нясуць да будынку тэатру свае ўзнагароды.
Акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Максіма Горкага падтрымалі сваіх калегаў з Купалаўскага тэатру і апублікавалі адкрыты ліст.
Расейскі мастак Арцём Ласкутоў 26 жніўня, як і абяцаў раней, перавёў у фонды дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій палову грошай ад продажу карціны «Беларусь», прысьвечанай апошнім падзеям у Беларусі.
Паводле яго, грамадзянскі ўчынак купалаўцаў «дэманструе годнасьць беларускага народу і кажа, што гонар быць беларусам — найвялікшая каштоўнасьць».
24 жніўня Вячаслава Чарнуху-Воліча прызначылі галоўным дырыжорам Нацыянальнага тэатра опэры і балета Беларусі. Але 26 жніўня ён пакінуў сваю пасаду, — інфармацыю пра гэта ён пацьвердзіў Tut.by.
«У нас складаецца ўражаньне, што нам спэцыяльна чынілі перашкоды, каб мы не змаглі атрымаць рэгістрацыю і не змаглі працаваць», — кажа галоўная рэдактарка незарэгістраванага выдавецтва «Пфляўмбаўм» Алена Казлова.
Цяперашнія пратэсты ў Беларусі супраць улады Аляксандра Лукашэнкі ён назваў «жнівеньскай рэвалюцыяй».
Як паведаміў Свабодзе прэсавы сактатар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Мікалай Заяц, сёньня былі звольненыя 58 актораў і супрацоўнікаў тэатру. Адзначэньне 100-гадовага юбілею пад пагрозай
Сёньня пісьменьніца, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч ідзе на допыт у Сьледчы камітэт. Пракуратура завяла крымінальную справу аб «захопе ўлады» з боку Каардынацыйнай рады. Алексіевіч — сябра прэзыдыюму Рады. За дзьве гадзіны да допыту яна адказала на некалькі пытаньняў Свабоды.
Адзін з самых вядомых літоўскіх рэжысэраў Оскарас Каршуновас напісаў у Facebook шчымлівы допіс пра сваё беларускае паходжаньне, якое ён доўгі час лічыў праблемай.
27-гадовы Аляксандар Балбераў быў намесьнікам дырэктара магілёўскага мастацкага музэю імя Масьленікава і займаў пасаду загадчыка аддзелу навукова-выдавецкай дзейнасьці і маркетынгу.
У краму «Адметнасьць» 24 жніўня прыйшлі супрацоўнікі фінансавай міліцыі зь ператрусам. Яны патлумачылі, што ўласьнік крамы сябра БХД Сяргей Верамеенка праходзіць сьведкам у крымінальнай справе аб арганізацыі беспарадкаў.
Расейскі сьпявак Вася Абломаў запісаў вялікае відэа пра падзеі ў Беларусі.
Бачачы каля сябе толькі «Белоруссию», якую трэба любой цаной утрымаць, далучыць, і не зьвяртаючы ўвагі на беларусаў, іх патрэбы і жаданьні, Расея рызыкуе назаўсёды страціць беларускі народ, ягоныя сымпатыі і дружбу.
Незалежныя музыкі з Расеі, Беларусі, Украіны ды іншых краін аб’ядналіся для ўдзелу ў складанцы, каб падтрымаць беларусаў, якія пацярпелі падчас разгонаў мірных мітынгаў пратэсту.
26 актораў Магілёўскага драматычнага тэатру распаўсюдзілі адкрыты зварот, у якім заклікалі ўладу да дыялёгу з грамадзтвам і выказалі абурэньне рэпрэсіўнымі дзеяньнямі ўлады супраць беларускага грамадзтва.
Беларускі музыка лідэр гуртоў BRUTTO, Ляпіс 98 (у мінулым «Ляпіс Трубяцкі») і Drezden Сяргей Міхалок атрымаў званьне заслужанага артыста Украіны.
Народны артыст СССР Алег Басілашвілі выступіў з падтрымкай калектыву Купалаўскага тэатру.
Заслужаная артыстка Беларусі, сьпявачка Анжаліка Агурбаш, якая шмат гадоў жыве ў Маскве, прыйшла на акцыю пратэсту да беларускай амбасады, каб «падтрымаць мірных беларусаў».
Юры Стыльскі позна вечарам 22 жніўня выйшаў на свабоду.
Вядомы мастак і дызайнэр Уладзімер Цэсьлер учора зьехаў зь Беларусі, аднак ён застаецца ў складзе Каардынацыйнай рады апазыцыі.
Як сказалі Свабодзе ў Купалаўскім тэатры, 21 жніўня прайшла сустрэча супрацоўнікаў тэатру, дзе яны абмеркавалі «сытуацыю ня толькі ў тэатры, але і ў краіне».
Акторка і сьпявачка Наста Шпакоўская (NAKA) патлумачыла Свабодзе, чаму напісала заяву аб звальненьні з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Горкага, у якім адпрацавала 16 гадоў.
Cябра Каардынацыйнай рады рэжысэр і драматург Андрэй Курэйчык лічыць абсурднымі абвінавачваньне ў «захопе ўлады», паводле якога была заведзеная крымінальная справа ў дачыненьні да рады.
Тэлевядучая Кацярына Пытлева, якая звольнілася на знак пратэсту напярэдадні выбараў, расказвае пра ўдзельнікаў штодзённых акцый пратэсту ля БТ, мультымэдыйную онлайн-плятформу, якую ствараюць былыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ і пра атрыманыя пагрозы.
«Я ім зараз прадастаўлю (і прадаставіў ужо) поўную свабоду».
Песьню «Наўздагон» апублікавалі на афіцыйным канале сьпявачкі ў Youtube. Публікацыю суправаджаюць тэгі #ЖывеБеларусь #ВместеМыСила #Верю #Надеюсь #Люблю.
Украінскі гурт «Без обмежень» разам з «Kozak system» і «Скай» выпусьцілі кліп пад назвай «Героям», які прысьвяцілі беларусам.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч — пра мірныя пратэсты, новых лідэраў, гвалт і арыштанцкі набор, які мае з сабой, калі ідзе на мітынгі.
У Купалаўскі тэатар увялі міліцыю, уваходы заблякавалі, міліцыя не прапускае актораў і супрацоўнікаў, якія падалі заявы на звальненьне, — паведаміў Свабодзе звольнены Міністэрствам культуры дырэктар тэатру Павал Латушка.
Супрацоўнікі Берасьцейскага драматычнага тэатру выступілі супраць гвалту і ў падтрымку купалаўцаў.
Беларуская мастачка Яна Цярэнцьева працуе ў ЗША пад псэўданімам Rafael Nuri. Пасьля апошніх падзеяў у Беларусі яна зрабіла ляльку Сьвятланы Ціханоўскай, якую называе «сымбалем нашай свабоды».
Сто выкладчыкаў і супрацоўнікаў гімназіі-каледжу мастацтваў імя Ахрэмчыка выказалі салідарнасьць і падтрымку тым, хто знайшоў сілы і мужнасьць не скарыцца пад ціскам цяперашняга рэжыму.
Размова купалаўцаў зь міністрам культуры Юрыем Бондарам скончылася тым, што купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сэзону ня будзе, паклалі перад міністрам заявы аб звальненьні.
Расейкі пісьменьнік Дзьмітрый Быкаў у інтэрвію беларускай Свабодзе падзяліўся сваімі асьцярогамі наконт магчымага ўмяшаньня Расеі ў сытуацыю ў Беларусі і паразважаў пра палітычнае і культурнае значэньне беларускага супраціву дыктатуры.
У тэатар прыехаў прадстаўнік Міністэрства культуры і паведаміў пра гэта калектыву.
1117 навукоўцаў і дасьледнікаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы з розных краінаў сьвету накіравалі беларускім уладам ліст з нагоды вострага дзяржаўнага крызісу ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня.
Папулярны ў Расеі гурт беларускага паходжаньня IOWA запісаў першую палітычную песьню «Мечта».
Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман апублікаваў у сваім тэлеграм-канале тэкст зь пералікам дзесяці прычын, чаму ён ня верыць у магчымасьць вайсковай інтэрвэнцыі з боку Расеі.
Раніцай 15 жніўня над будынкам абласнога драматычнага тэатру ў Горадні залунаў бел-чырвона-белы-сьцяг.
Былы міністар культуры і амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка, які цяпер кіруе Купалаўскім тэатрам, зьявіўся на плошчы Незалежнасьці ў Менску на стыхійным мітынгу 14 жніўня.
Экс-міністар культуры, колішні амбасадар Беларусі ў Францыі, дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы Павал Латушка: ганаруся тымі, хто прагне мець сваю ўласную думку.
Сакратарыят Рады беларускай інтэлігенцыі выступіў з заявай, у якой асуджаецца гвалт супраць мірных пратэстоўцаў.
Загрузіць яшчэ