Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны дырыжор сышоў з Опэрнага тэатру праз два дні пасьля прызначэньня. Прычына — падтрымка Купалаўскага?


Нацыянальны тэатар опэры і балета Беларусі

24 жніўня Вячаслава Чарнуху-Воліча прызначылі галоўным дырыжорам Нацыянальнага тэатра опэры і балета Беларусі. Але 26 жніўня ён пакінуў сваю пасаду, — інфармацыю пра гэта ён пацьвердзіў Tut.by.

Ён патлумачыў гэта станам здароўя, бо хварэе на кавідную двухбаковую пнэўманію. Tut.by ня змог атрымаць камэнтары ў дырэкцыі тэатра. А як паведамілі парталу некалькі супрацоўнікаў тэатра, сыход Чарнухі-Воліча ніяк не зьвязаны са станам яго здароўя. Вячаслаў Іванавіч сапраўды нездаровы, але гэта ніяк не перашкодзіла яго прызначэньню галоўным дырыжорам.

Паводле інфармацыі Tut.by, сыход дырыжора зьвязаны з калектыўным лістом, які супрацоўнікі Опэрнага тэатра напісалі ў падтрымку Купалаўскага тэатра. На дадзены момант пад ім сабрана ўжо больш за 300 подпісаў. 26 жніўня 58 актораў і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра былі звольненыя.

  • Вячаслаў Чарнуха-Воліч скончыў Беларускую акадэмію музыкі і магістратуру акадэміі. У 1993-м стаў дырыжорам Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камэдыі. У 1995-2019 гадах — дырыжор Нацыянальнага тэатру опэры і балета Беларусі. Апошні год, з 2019-га — галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра опэры і балета.
  • Аўтар шматлікіх творчых праграм і праектаў Нацыянальнага тэатра опэры і балета Беларусі, у тым ліку «Ноч опэры ў Мірскім замку», «Маладыя таленты Беларусі», «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG