Разьвітаньне з мастаком з суполкі «Пагоня» Лявонам Грышуком адбудзецца 4 жніўня ў 15:30 на Чыжоўскіх могілках у Менску. Ён памёр ад каранавіруснай інфэкцыі, пацьвердзіла ягоная жонка.
«Можна застрашваць выкраданьнямі, даймаць штрафамі. А што далей? Гэта тупік. Нават у беларусаў цярпеньне не бясконцае». Мастак Ігар Рымашэўскі пра сур’ёзныя рэчы ў «наіўным» жывапісе.
На YouTube адбылася прэм’ера песьні-звароту да беларусаў «Слухай праўду». У здымках кліпу прынялі ўдзел шэраг вядомых беларускіх музыкаў.
Новым уладальнікам стала кампанія пад назвай «Азёры-Агра», якая займаецца расьлінаводзтвам.
23 ліпеня ў Новасібірскім дзяржаўным краязнаўчым музэі адкрылася выстава «Жывыя і вясёлыя». Яна апавядае пра тое, як з 1942 па 1946 год у Новасібірску працаваў Беларускі дзяржаўны габрэйскі тэатар (быў вядомы як «БелГОСЕТ»), які апынуўся ў Сібіры пасьля пачатку вайны.
Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра (KAS, Konrad-Adenauer-Stiftung) запісаў песьню, у якой апісваецца палітычная сытуацыя ў Беларусі – пачынаючы ад рэакцыі на эпідэмію каранавірусу да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі.
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812–1848 гады». Сёньня — 12-я частка.
На наступны год Лявон Грышук мог адзначыць 70-гадовы юбілей.
З чаго і як нараджаецца сучасная паэзія пратэсту і якая яе галоўная мэта? Валянціна Аксак размаўляе з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам.
Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) прызнала «Чарнобыль» найлепшым міні-сэрыялам мінулага году. Фільм амэрыканскага тэлеканалу HBO перамог у сямі намінацыях з чатырнаццаці магчымых.
Валянціна Аксак распавядае пра выдавецкія навінкі жніўня.
«Пад ветрам задрыжала іржавая дзяржава, ёй дыхае ў сьпіну сапраўдная краіна».
Ці варта дамагацца ад Ціханоўскай беларускай мовы і бел-чырвона-белага сьцяга? Чаму на мітынгах Ціханоўскай мала чырвона-зялёных сьцягоў? Хто такія сапраўдныя беларусы?
Маладыя мастакі Андрэй Анро і Васіліса Паляніна заснавалі арт-гурт «Хто, акрамя нас».
Ён ужо сьпяваў пра любоў да бульбы, слова «Белоруссия», «прымусовую беларусізацыю», паглыбленьне інтэграцыі ды на іншыя тэмы.
Аўтапартрэт Рэмбрандта прадалі на аўкцыёне Sotheby’s у Лёндане за 14,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (18,7 мільёна даляраў).
Траціна амэрыканскіх музэяў, то бок 12 тысяч арганізацый, якія зачынілі свае дзьверы з прычыны каранавіруснай пандэміі, магчыма, закрыліся назаўжды.
Фэстываль называюць «антыкрызісным»: уваход — 5 рублёў. Пра захады дыстанцыяваньня падчас пандэміі каранавірусу арганізатары ня згадваюць.
Улады горада Чуднава Жытомірскай вобласьці завяршаюць падрыхтоўчыя работы для ўшанаваньня памяці аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Вядомы блюз-рок-музыка, аранжыроўшчык, краязнаўца, пісьменьнік Юры Несьцярэнка прысьвяціў песьню «Перамога» камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і вязьням сёлетняй выбарнай кампаніі.
Калі «Песьняры» сьпявалі пра Курапаты, а ў СССР выдавалі песьню «Калі імпэрыя зьнікне».
«Лукашэнка ўвесь час палохае — „майдан, майдан, майдан“. Ніхто іншы „майдану“ ня хоча». Вядучая акторка лялечнага тэатру выказваецца пра нялялечныя баталіі.
Сабралі для вас самае-самае на тыдзень з 27 ліпеня па 2 жніўня.
Беларусы аб’ядналіся, каб прасьпяваць песьню «Перамен» Віктара Цоя і ягонага гурту «Кіно».
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812–1848 гады». Сёньня — 11-я частка.
Тэле- і радыёвядоўцу Кацю Пытлеву зьнялі з эфіру на БТ пасьля паста ў Фэйсбуку пра «поўны гамон» у Беларусі.
Ці магчымае і ці патрэбнае паразуменьне паміж нацыянальна-арыентаванымі і новымі людзьмі, чые памкненьні сфакурсаваліся на Бабарыку, Цапкалу ці Ціханоўскіх?
На афішы шынэль і тры гузікі: польскі, нямецкі і савецкі.
Беларускі мастак Раман Заслонаў, які цяпер жыве ў Францыі, расказвае пра жыцьцё і творчасьць падчас пандэміі і пра сваю пільную ўвагу да падзеяў у Беларусі.
Intelligency выступяць у «Пясочніцы» (Куйбышава, 45) 25 ліпеня. Вайцюшкевіч, J:морс і «Стары Ольса» — у Lidbeer bar (Незалежнасьці, 58) 26 ліпеня, 1 і 2 жніўня.
«Вчера кричали: „Саня останется с нами!“ Сегодня Саню видеть не хотят».
Кіраўнік БФЛА Вадзім Дзевятоўскі пракамэнтаваў канфлікт вакол выкарыстаньня без дазволу песьні беларускага гурту Shuma.
Аўтар мастацкага твору перакананы, што гэта цэнзура. Дырэкцыя конкурсу тлумачыць свой учынак неадпаведнасьцю інсталяцыі загадзя заяўленай форме.
«Выключна дзякуючы нашым добрым стасункам з Фэдэрацыяй, такая „інтэлектуальная ўласнасьць“ атрымала хоць нейкі шанец трапіць у тэлевізійны эфір».
«Адзін зварот мацнейшы за 100 пастоў».
23 ліпеня спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэньня жывапісца, графіка, выкладчыка, публіцыста Пётры Сергіевіча. Свабода публікуе 10 цікавых фактаў пра яго.
«Жорсткасьць — адваротны бок бясьсільля». Лідэр гурту Ulis Вячаслаў Корань пра сілу пратэсту ў музыцы і на вуліцы
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю не знайшло парушэньняў у працэдуры дзяржаўных закупак на здымкі мастацкага фільма «Сфагнум».
Грамадзкія ініцыятывы «Tradycyja» і «Традыцыйны строй» запусьцілі флэшмоб, які падтрымалі беларусы ў Амэрыцы і Эўропе.
Каранавірусная пандэмія прымусіла скасаваць банкет з нагоды ўручэньня Нобэлеўскіх прэмій 2020 году.
Стваральнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін кажа пра магчымасьць пераменаў у Беларусі, жаночы твар выбарчай кампаніі і памылкі ўсіх дыктатараў.
Сёлета рамесьнікаў у Віцебску падчас «Славянскага базару» было ў разы менш. Пацікавіліся, як ім удаецца выжываць ва ўмовах пандэміі.
Працягваецца рэалізацыя доўгатэрміновага праекту ўшанаваньня памяці францускага палітыка Шарля дэ Голя.
Пяць аб’ектаў прапануюць за пачатковую цану 50 859 рублёў 46 капеек.
Апошні раз беларус перамагаў на «Славянскім базары» ў 2016 годзе — тады гэта быў Аляксей Грос. Да таго беларусы перамагалі яшчэ чатыры разы.
«Баюся, каб хлопцы ў пагонах не акрапілі сябе крывёй суграмадзян, каб потым не было позна. Бо яны столькі гарэлкі ня вып’юць, каб заглушыць рэшткі сумленьня».
Сяргей Дубавец чытае і камэнтуе свой пераклад кнігі Станіслава Шумскага «У бітвах і вязьніцах. Успаміны пра 1812–1848 гады».
«Мы не змаглі застацца ў баку ад бягучых падзеяў! Далучаемся да „бітвы за ўраджай“ 2020», — напісалі музыкі ў сацсетках пра новы кліп «Баю-Бай».
Валянціна Аксак размаўляе са сьпявачкай Тацянай Грыневіч пра жыцьцё беларускай дыяспары ў Стамбуле.
Занядбаны двор старой сынагогі ў Бабруйску ператварылі ў рэлігійны і культурны асяродак.
Загрузіць яшчэ