Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы прэміі Гедройця вызначыла доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на сёлетнюю ўзнагароду


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прызавы фонд за першае месца на сёньняшні дзень складаецца зь дзьвюх частак: асноўныя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх — унёсак кампаніі «Карэнсі Ком Бел» у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе Пэн-цэнтар.

У доўгі сьпіс ўвайшлі 12 кніг:

1. Андрэй Адамовіч. Песьня пра Цімура. Янушкевіч, Менск, 2019.
2. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Менск, 2019.
3. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019.
4. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019.
5. Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019.
6. Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Кнігазбор, Менск, 2019.
7. Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Менск, 2019.
8. Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019.
9. Вера Лойка. Апошні першы снег. Кнігазбор, Менск, 2019.
10. Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Кнігазбор, Менск, 2019.
11. Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, Менск, 2019.
12. Ганна Севярынец. Гасьцініца «Бэльгія». Рэгістр, Менск, 2019.

Прызавы фонд за першае месца на сёньняшні дзень складаецца зь дзьвюх частак: падставовыя і ўжо традыцыйныя 11 тысячаў беларускіх рублёў, а да іх — унёсак кампаніі «Карэнсі Ком Бел» у памеры 1000 даляраў ЗША ў эквіваленце.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ўвосень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG